У Латвіі знялі фільм па Быкавe

У Латвіі знялі фільм паводле аповесці Васіля Быкава “У тумане”. Дзеянне гістарычнай драмы адбываецца ў 1942 годзе ў акупаванай немцамі Беларусі.

Працаўніка з абслугоўвальнага персаналу чыгункі Сушчэню несправядліва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі. Два партызаны прыязджаюць на хутар да Сушчэні, каб пакараць яго. У спадзяванні давесці сваю невінаватасць Сушчэня спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах.

Здымачны працэс заняў у міжнароднай каманды 28 дзён. У групе працавалі латышы, літоўцы, немцы, расейцы, палякі, румыны, чэхі і беларусы. У адной з галоўных роляў у фільме заняты беларус — выпускнік ГИТИСа Уладзімір Свірскі.

zbsb.org

Тэгi: , , ,

Каментары (2) да “У Латвіі знялі фільм па Быкавe”

  1. Я так разумею, гэта не Беларусьфільм здымаў?)

Пакiнуць каментар

Заставайцеся на сувязi