У Гішпаніі памёр апошні паплечнік Франка
- Навіны, Свет
- 19 Студзень 2012, 14:52
- 1 Каментар
У Гішпаніі памёр Мануэль Фрага Ірыбарне, апошні міністр урада Франсіска Франка, паведамляе Associated Press. Палітык сканаў у сябе дома ў Мадрыдзе 17 студзеня ў выніку працяглай хваробы. Яму было 89 гадоў.
Мануэль Фрага Ірыбарне быў міністрам па турызме і інфармацыі Гішпаніі ва ўрадзе Франка. Ён займаў гэтую пасаду з 1962 па 1969 год. Пасля смерці Франка ў 1975 годзе ён некаторы час узначальваў міністэрства ўнутраных спраў у новым ўрадзе.
Пасля сыходу з гэтай пасады ў 1976 годзе Фрага Ірыбарне заснаваў “Народны Альянс”, які з часам ператварыўся ў “Народную партыю Гішпаніі”, якая зараз з’яўляецца адной з найбуйнейшых у краіне і знаходзіцца ва ўладзе. У 1990-2005 гадах палітык ачольваў аўтаномнае ўрад Галісіі, рэгіёну на поўначы Іспаніі.
Фрага Ірыбарне акрамя працы на высокіх дзяржаўных пасадах займаўся навуковай дзейнасцю і лічыўся вялікім спецыялістам у галіне канстытуцыйнага права. Ён напісаў некалькі кніг аб праве, а таксама быў адным з аўтарам гішпанскай канстытуцыі, прынятай у 1978 годзе.
Да ліку іншых заслуг палітыка адносяць папулярызацыю іміджу Гішпаніі за мяжой. Будучы міністрам па турызме, ён дамогся таго, што Іспанію перасталі ўспрымаць як краіну з дыктатарскім рэжымам, і яна стала набіраць папулярнасць у турыстаў. Менавіта ў той перыяд, калі Фрага Ірыбарне ачольваў міністэрства па турызме, быў прыдуманы знакаміты рэкламны турыстычны слоган «Гішпанія іншая».


R. I. P.
Death Is Not the End