Турцыя не прадаставіць сваю тэрыторыю для нападу на Іран

Міністр замежных спраў Турцыі Ахмет Давутоглу адкінуў магчымасць таго, што тэрыторыя яго краіны можа быць выкарыстана для магчымай атакі на Іран і запэўніў, што турэцка-іранская мяжа «з’яўляецца і будзе мірнай мяжой».

«Турцыя ніколі не дазваляла выкарыстоўваць сваю тэрыторыю, не супрацоўнічала з тымі, хто хоча нанесці шкоду суседнім краінам», – заявіў Давутоглу на канферэнцыі для прэсы, якая адбылася ў Маскве ў рамках яго сустрэчы з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.

Кіраўнік турэцкай дыпламатыі падкрэсліў, што ў рамках сяброўства ў НАТА Анкара актыўна выступае супраць «любога віду дзеянняў супраць суседніх з Турцыяй краін».

Пасля публікацыі ў мінулым годзе дакладу Міжнароднага Агенцтва па Атамнай Энэргіі (МАГАТЭ) аб ядзернай праграме Ірана, у якім не адмаўляецца, што Тэгеран працуе над стварэннем атамнай зброі, міжнародны ціск на Іран ўзрос.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў сваёй прамове ў аўторак сказаў, што яго краіна «мае намер перашкодзіць таму,  каб Іран зрабіў ядзерную бомбу».

«Не застаецца магчымасцяў за межамі стала для перамоваў» – запэўніў кіраўнік Белага Дому, які, тым не менш, сказаў, што мірнае рашэнне канфлікту з Тэгеранам з-за яго ядзернай праграмы «усё яшчэ магчыма», калі Іран «зменіць курс і выканае свае абавязацельствы «.

Тэгi: , , , ,

Каментары (3) да “Турцыя не прадаставіць сваю тэрыторыю для нападу на Іран”

  1. Нічога страшнага, яны да Ірану і праз землі Ірака дайдуць.

  2. Турцыя ніколі не дазваляла – б….я ( друзья извините за мат, но подругому никак ) у кого из постсоветских чинушей смелости хватит на такое заявление ….клоуны вроде в.жириновского несчитаются …

Пакiнуць каментар

Заставайцеся на сувязi