Беларуская мова на гульнях «Дынама-Мінск»
- Беларусь, Навіны
- 27 Студзень 2012, 8:36
- 1 Каментар
Мінскія заўзятары па праву называюцца аднымі з лепшых у КХЛ, а гульні на «Мінск-Арэне», безумоўна, з’яўляюцца паказальнымі для ўсёй лігі: аншлагі, сяброўская падтрымка, талісман, сімвалы, маркецінг, прафесіяналізм ва ўсім. Але мінчанам ёсць ячшэ што паказаць, каб даказаць унікальнасць сваёй каманды.
Мы просім у пробным варыянце забяспечыць беларускамоўнае дыктарскае і дыджэйскае суправаджэнне ўсіх дамашніх гульняў ХК «Дынама-Мінск» у мэтах падкрэслівання самабытнасці, непаўторнасці і арыгінальнасці сталічнай каманды, якая, фактычна, прадстаўляе краіну на міжнародным турніры.
Прапаноўваем не толькі даваць прыклад іншым клубам лігі, але і браць урокі ў такіх каманд, як рыжскае «Дынама» і попрадскі «Леў.
Адпаведную петыцыю арганізатарам хатніх матчаў ХК «Дынама-Мінск» можна падпісаць тут.


Добры чын.