Iдэалогія

За намі – на права!

 

Зьмены ў Беларусі непазьбежныя і яны адбудуцца даволі хутка, бо эканоміку, ў адрозьненьні ад палітыкі, цяжка ўтрымоўваць рэпрэсіўнымі крокамі і тое, што яшчэ ўчора з гонарам называлася беларускім эканамічным цудам ды нябачным вынаходніцтвам – сёньня парахнее на вачох.

Менавіта таму ў бліжэйшы час паўстане пытаньне далейшага лёсу і самавызначэньня беларускага народу. І тут галоўнае пытаньне для нас, беларускіх правых, як і кім будзе скарыстаны гэты гістарычны момант. Ён павінны ў першую чаргу быць скарыстаны намі.

Варта адзначыць і тое, што нават за часы аўтарытарнага 15 гадовага неасавецкага рэжыму, нягледзячы на прапаганду на дзяржаўным узроўні ідэяў зьліцьця ў “брацкіх абдымках” з усходнім суседам і т.зв. усходнеславянскага панславізму, абсалютная бальшыня нашых суайчыньнікаў успрыняла беларускую дзяржаўнасьць як дадзенасьць, а яе незалежнасьць як важную каштоўнасьць. Трэба прызнаць, што гэта сталася, ў пэўнай ступені, дзякуючы сацыяльна- эканамічнай палітыцы беларускай улады. Спадзеючыся  патрапіць у Крэмль, з аднаго боку яна душыла ўсё нацыянальна-незалежніцкае, а з іншага, захоўвала сякі-такі дабрабыт і ўзорны парадак ва ўласным доме, як прыклад для расейскага грамадства з савецкай настальгіяй  і таталітарна-імперскай ментальнасьцю.
Але зараз, насуперак усяму, мы маем канкрэтны вынік – пранезалежніцкія настроі пераканаўчай бальшыні беларускага грамадства.  Нягледзячы на праблемы з крызісам і апетыты шавіністычна-ліберальнай Расеі, большасьць беларусаў гатовая і надалей падзяляць са сваёй Радзімай яе гістарычны шлях. Менавіта цяпер наша Нацыя аб’яднаная на падмурку асноўнай каштоўнасьці – Рэспублікі Беларусь, і ўсьведамляе вартасьць уласнай незалежнай дзяржавы. І мы, беларускія “правыя”, а не   нацыянальна безаблічныя ўлады мусім скарыстоўваць гэта.
Але, каб народ быў адзіным і моцным – палітычных межаў і пашпартнага грамадзянства недастаткова, патрэбна лучнасьць і салідарнасьць па розных кірунках, якія бы зьнітоўвалі нацыянальны арганізм у адзінае цэлае. Гэта тое, што б адначасова з’яўлялася яго імунітэтам супраць разнастайных дэструктыўных уплываў звонку.

Па першае – гэта нацыянальная ідэя, якая  тлумачыць Нацыі гісторыю і патрэбу яе існаваньня на гэтай зямлі і надае лагічны сэнс яе памкненьням і перспектывам. Гэта і нашая культура, мова, гісторыя, сымболіка, традыцыі, вера, усё тое, што фармавалася пакаленьнямі продкаў і што мы мусім перадаць нашчадкам.

Гэта таксама і годнае шанаваньне беларусамі сваёй спадчынны, памятных месцаў і герояў сваёй Айчыны.                                            Агучаныя фактары вельмі важныя для фармаваньня адзінства нашага народу, бо спрыяюць прыняцьцю ім трывалых каштоўнасьцяў, а таксама умацаваньню нацыянальнага сьветапогляду.

Усё пералічанае вышэй мае кансэрватыўная ідэя, якая мэнтальна і падсьвядома блізкая беларусам. Кансэрватызм — гэта вернасьць сабе, свайму гістарычнаму і духоўнаму шляху, сваім традыцыям. Гэта магчымасьць, захоўваючы адкрытасьць, не паддавацца негатыўным уплывам з вонку.

Наш кансэрватызм –  нацыянален, бо лічыць Нацыю  вышэйшай формай чалавечай супольнасьці і важнейшай каштоўнасьцю для грамадства. Таму, для нас, кансэрватараў, будучае – гэта добра асэнсаванае і палепшанае мінулае. Але наш кансэрватызм — гэта не толькі пастаяннае азіраньне на гісторыю,  ў першую чаргу гэта абапіраньне на спраўджаныя стагодьдзямі ў беларускім грамадстве нормы.

Таму, рух беларускага грамадства у час “вялікіх зьменаў” павінен быць ськіраваны на права. Гэта накірунак на адраджэньне ўласнай тоеснасьці і самасьвядомасьці, неабходны падмурак пасьпяховага беларускага прарыву ў будучым.

Асноўнымі прынцыпамі нашага нацыянальнага кансэрватызму, якія здольны змабілізаваць унутраныя сілы народу і забясьпечаць устойлівасць і  адраджэньне Беларусі складаюцца ў наступным: Нацыянальная ўлада, Нацыянальная палітыка, Нацыянальная эканоміка

Мы выступаем:

за нацыянальнае адраджэньне – супраць дэнацыяналізацы,

за трывалыя сем’і – cупраць распусты і абортаў,

за супрацу народаў – cупраць шавінізму і ксэнафобіі,

за Еўропу Айчынаў – супраць еўрапейскага звышцэнтралізму і транснацыянальнага заняволеньня,

за разьвіцьё і паглыбленьне нарадаўладзя (дэмакратыі) – супраць палітычнага нігілізму і дэпалітызацыі,

за эканоміку на службе жывога – супраць ўльтралібіралізму і адмываньня грошай,

за моцныя мясцовыя супольнасьці – супраць гігантаманіі і “ураўнілаўкі”,

за гарады з гістарычным тварам – супраць безаблічных бэтонных полісаў,

за свободу думкі і абмеркаваньне ідэяў у шырокіх колах грамадства – супраць дыктату і аўтарытарызму.


Надыходзіць наш час!

Нацыянальны дабрабыт і воля народу — два непадзельна зьвязаныя між сабой прынцыпы. Разьвіцьцё народу стабільна толькі тады, калі ідзе самастойна і свабодна. Любая улада на нашай зямлі мусіць разумець, што яе асноўная місія – служба народу. Улада — гэта не прывілей і не сродак атрыманьня дабрабыту, гэта сумленнае служэньне сваёй Нацыі.

Беларускі нацыянальны кансэрватызм сёньня адзіная ідэалогія на падмурку нацыянальнай ідэі і традыцыйных каштоўнасьцяў, якая можа захаваць суверэнітэт Беларусі, аднавіць яе геапалітычны статус  і забясьпечыць пасьлядоўнае разьвіцьцё ў рэчышчы еўрапейскай цывілізацыі.

Цяпер надыходзiць час не проста пратэстнай апазiцыi, а стваральнай, сутнасна беларускай, сумленнай i дзейснай альтэрнатывы. Такой, якая б будавала ў сэрцы Еўропы новую краiну.

Сёння неабавязкова рабіць заўсёды тое, што адразу бачна, варта працаваць і над тым, што дае доўгатэрміновы вынік: навука, інтэрнэт, літаратура, кіно, музыка, беларускамоўная дакументацыя, нацыянальны бізнес, беларускія дзеці, беларускае войска.

Мы, беларусы, нясем адказнасьць за лёс беларускай дзяржаўнасьці. Зьмяншэньне насельніцтва складае пагрозу дзяржаўнасьці, таму, дэмаграфічны рост — норма грамадскага жыцьця, а пераадоленьне тэндэнцыяў на выраджэньне – патрэба.

Важным момантам у нашай працы ёсьць прыцягненьне да дзейнасьці Правага Альянсу лепшых сыноў і дачок нашай Нацыі (будучай эліты), тых хто гатовы на справе працаваць і змагацца за вольную і сацыяльна пасьпяховую Беларусь!

Сёньня мы заклікаем усіх беларускіх патрыётаў адкласьці спрэчкі і непаразуменьні, і аб’яднацца на аснове гэтых прынцыпаў у шырокі альянс, стварыць сілу, якая верне нашай Нацыі “свой пачэсны пасад між народамі”.

Надыходзіць наш час – Правы Альянс!


А как мы относимся к…

Многие с оговорками или без них считает себя правыми или националистами. Кто-то, потому что носит бело-красно-белый значок или «Погоню». Кто-то, потому что ходит на акции оппозиции. Кто-то, потому что просто любит Беларусь. В целом же понятие национализма в Беларуси варьируется, от штампов официальной пропаганды, классических установок Зянона Пазняка, до “расизма” аля  «Белая Воля» . Можно продолжать перечень таких стереотипов и дальше. И они обусловлены совсем не тем, что история в школах излагается неправильно, и даже не пережитками “диктатуры”, они обусловлены лишь размахом нашей деятельности. Стало модно рассуждать, что национализм в Беларуси не возможен, он устарел, что нужны новые идеи, что другое время, и т.п. Мы знаем – Идея одна и всеохватывающая, она вне времени и над ним. Тем не менее, можно констатировать определенное топтание на месте националистической мысли и движения. По крайней мере народные массы про нас и идею которую мы представляем не знают. Также достаточно часто мы слышим вопросы: “А как вы относитесь к…” Кое-что у нас не спрашивают, но мы сами должны об этом сказать. Следовательно, именно для этого в этой статье мы попытаемся ответить на наиболее часто задаваемые вопросы и развеять некоторые стереотипы.

Как мы относимся к другим нациям?

Национализм – это, в первую очередь, идея любви и уважения. Любовь к своей нации и уважение к другим. Коротко это звучит так: цени своё – уважай чужое. Не существует “лучших”, “худших” и “избранных” наций. Конечно, нации отличаются культурными, политическими, экономическими, научными и другими достижениями. Однако, с течением времени ситуация изменяется. Одни нации приходят в упадок, другие возвышаются. Мы выступаем за политическую модель в мире, где бы каждой нации гарантировалось реальное право на свободное развитие. Каждая нация имеет право на собственное государство на своей этнической территории. Осознаем, что этот путь сложен, но он единственно справедливый.

Как мы относимся к россиянам, евреям, полякам?

К россиянам, евреям, полякам, чукчам и прогнозу погоды в Албании мы относимся одинаково – через призму национальных интересов. Наше отношение к конкретному человеку выплывает не от его  национальной принадлежности, а от его отношения к Беларуси её традициям, культуре и независимости. Поэтому непозволительно, когда нам кто-то пытается указывать как жить, какую историю учить и на каком языке говорить. Мы убеждены, что, например, россияне, не должны решать судьбу Беларуси, хотя бы потому, что для них более важны интересы России. При этом мы выступаем за широкое сотрудничество и экономические связи.

Как мы относимся к приезжим?

Мы уважаем гостей, но презираем захожих. Беларусь всегда должна оставаться беларуской.

А к неграм, арабам, китайцам, спросите вы? Относимся так же, как и к представителям других наций. Мы всегда рады гостям, независимо от цвета кожи или вероисповедания. Но пока гости ведут себя адекватно. Нашим городам не нужно “гарлемов” и “чайна-таунов”, нашим детям не надо знать, что такое межэтнические “разборки”. При этом условии мы выступаем за дружбу между нашими нациями.

Впрочем, в последнее время появляется проблема неконтролированной миграции и мы отслеживаем эти тенденции. Возможно в меньшей мере это касается Беларуси, но для нас, беларуских национальных консерваторов, куда более важно то, что будет через 20 лет, чем то, что есть в настоящий момент. Для нас не является аргументом, что “ничего не сделаешь”. Нужно законодательно ограничить миграцию. Мы при первых же возможностях собираемся это сделать.

Остро стоит и проблема уменьшения рождаемости белорусов, хотя это не является следствием экономических катаклизмов, поскольку даже в богатых странах Европы наблюдается та же ситуация. Уменьшение рождаемости является следствием соответствующей пропаганды. Необходимо возобновить понятие о здоровой семье, что и решит проблему рождаемости.

Как относимся к глобализации?

Рассматриваем глобализацию, как в большей степени негативное явление. Транснациональным корпорациям (ТНК) не выгодно существование национальных государств потому, что: им неудобно перевозить товары через границы; им не выгодны национальные отличия, им выгодно иметь общество потребителей; им выгодно разделить сферы влияния в мире и стать монополистами, чтобы диктовать условия и сделать невозможным появление новых конкурентов. Национальные государства поддерживают национального производителя, национальный образ жизни, национальные духовные потребности, национальные границы, и тому подобное. Сам факт существования таких государств входит в прямой конфликт с интересами ТНК.

Как относимся к представителям сексуальных меньшинств?

99,9(9)% “голубых” являются следствием массированной пропаганды этого явления через СМИ. Это сделали модным. Вредно не столько само явление, сколько его пропаганда. Мы считаем, что беларуским детям не следует сталкиваться с такими проявлениями на белорусских улицах. Кроме того, мы имеем проблему с рождаемостью, поэтому в настоящий момент необходимо пропагандировать и лелеять культ крепкой и здоровой семьи.

Как относимся к языковому вопросу?

Проблемы с русским языком в Беларуси нет, есть проблема с языком беларуским. Никто не будет спорить, что сегодня он поставлен на грань выживания. Можно говорить только о методах будущей беларусизации. Под беларусизацией мы понимаем не только возрождение беларуского языка, но и патриотическое воспитание общества. Проблема беларусизации заключается в том, что все беларуское ассоциируется с драниками, соломенной шляпой, и глухим колхозом. Все “модное” и популярное – с русским языком. Белорусизация будет завершена, когда Беларусь будет ассоциироваться с ВКЛ, Витовтом Великим, Львом Сапегой, Франциском Скориной, Тадеушем Костюшко, научными и культурными достижениями. Для нас определяющим является не язык общения человека, а его отношение, к Беларуси.

Как относимся к милиции?

Как к общественной институции мы относимся положительно. Мы же не анархисты. :-) Но, безусловно существует и такое явление, как „мусора”, то есть преступники в форме самоутверждающиеся за счёт полученной власти. Таким не место в органах правопорядка. Есть же люди профессионалы, которые выполняют свою работу.  В целом для нас милиционер не является классовым врагом, что некоторые структуры воспитывают среди своих членов. Закон должен быть единым для всех.

Как мы оносимся к иностранному капиталу?

Инвестиции нужны и их нужно поощрять. Однако должен осуществляться контроль над политикой иностранных и транснациональных корпораций и поддержка отечественного товаропроизводителя

Как относимся к вступлению в ЕС?

Любые экономические и политические союзы, как и будь что другое, следует рассматривать через призму национальных интересов. Если вступление в ЕС будет экономически выгодно для Беларуси, поможет соединению исторических регионов, но не будет требовать от нас соблюдения универсалистской и архилиберальной западной „демократии” с их памятниками гомосексуалистам и неконтролированной миграцией, то мы за.

Однако мы понимаем, что без наличия у современного руководства национального беларуского виденья, вступление в ЕС будет еще одним шагом к денационализации беларусов и потери государственности. В этом смысле идея Балто-черноморского коллектора является с нашей точки зрения привлекательнее, но опять же при здоровом руководстве.

Бел-чырвона-чорны сьцяг – наш асноўны  сымбаль

Бел-чырвона-белы сьцяг з’яўляецца натуральным гістарычным сымбалем беларускай Нацыі і Дзяржавы, і гэта бясспрэчна.
Але, у беларускай традыцыі побач з белым і чырвоным колерам даволі часта спалучаны яшчэ адзін колер – чорны.
sciahСакральнасьць бела-чырвона-чорнага спалучэньня абумоўлена колеравай гамай, якая ўплывае на самыя глыбокія сферы падсьвядомасьці беларускага чалавека, выклікаючы родныя і звыклыя сэрцу асацыяцыі, бо гэтыя колеры спрадвеку з’яўляюцца традыцыйнымі колерамі беларускага побыту і адлюстраваны ў народных арнаментах.
Можна зрабіць выснову аб тым, што бел-чырвона-чорны сьцяг зьяўляецца бадай што самым удалым адлюстраваньнем традыцыйнага беларускага сьветагляду, якое увасабляе вялізную колькасьць архетыповых працэсаў і зьяваў.
У першыню бела-чырвона-чорны сьцяг у беларускім нацыянальным рухе пачала ўжываць падпольная Беларуская Незалежніцкая Партыя (БНП), якая ў час ІІ сусьветнай вайны рыхтавала збройнае паўстаньне і абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі. З сярэдзіны 90-ых гадоў ХХ ст. сьцяг пачаў ужывацца беларускімі правымі арганізацыямі.
З усяго, што напісана вышэй, вынікае адна важная рэч: асэнсаваньне неабходнасьці прыняцьця ўсімі беларускімі правымі бела-чырвона-чорнага сьцяга ў якасьці адзінага штандара барацьбы.
Таму на запыт – “Чаму бела – чырвона – чорны?” кожны павінен адказаць:
Белы колер – гэта знак нашай Свабоды, знак нашай любові да Бацькаўшчыны, чысьціні нашых думак і пачуцьцяў.
Чырвоны колер – знак нашай кроўнай і нацыянальнай еднасьці, ён таксама ўвасабляе ідэю барацьбы за нацыянальную, палiтычную i сацыянальна-эканамічную свабоду беларусаў.
Чорны колер – гэта знак нашай глебы, сiмвал ахвярнасьці i вернасьці нашым ідэалам.
Такім чынам, на нашым сьцягу мы чытаем словы:

- на белым – наша Свабода!

- на чырвоным – наша Еднасьць!

- на чорным – наша Вернасьць!

herb3Герб Правага Альянсу таксама ў сваёй аснове мае гэтыя колеры і уяўляе сабой шчыт з выяваю шасціканцовага (беларускага) крыжа белага (срэбнага) колеру ў абрамленні срэбнага дубовага вянка аплеценага бел-чырвона-чорнай стужкай. Фон шчыта падзелены на чатыры чатырохкутнікі – правы верхні і левы ніжні – чорнага колеру, левы верхні і правы ніжні чырвонага колеру. Пад шчытом, унізе, у пачатку вянка, знаходзіцца выява герба “Калюмны” – старыжытнага полацкага сымбалю мужнасці і адвагі, пазней герба беларускіх князёў Гедэмінавічаў.

НАШ ГІМН

 

У гушчарах (словы Наталлі Арсенневай)


У гушчарах, затканых імглою,
шэрым змрокам, на золку, ў зару
ахвяруем Табе мы сабою
кожны дзень, кожны час, Беларусь.
ахвяруем Табе мы сабою
кожны дзень, кожны час, Беларусь.

І няма ў сэрцах жаху ды жалю,
мы адвагай змагарнай гарым:
не чужыя варожыя сілы,
толькі Ты нас вядзеш да зары.
не чужыя варожыя сілы,
толькі Ты нас вядзеш да зары.

І мы верым, яна разгарыцца,
ўстане зноў над краінаю дзень,
бо не стане змагар, не скарыцца
прад нягодай ніколі, нідзе.
бо не стане змагар, не скарыцца
прад нягодай ніколі, нідзе.

Хмараў дым над галовамі тае,
вецер дыхае мятай, быллём.
Беларусь, Беларусь залатая,
За Цябе, за Цябе мы ідзём!
Беларусь, Беларусь залатая,
За Цябе, за Цябе мы ідзём!

Апошнiя Навiны rss
Заставайцеся на сувязi