Гiсторыя - Written by andrus on Серада, лiпеня 28, 2010 21:45 - Каментароў няма
Галадамор у Беларусі (1932–1934гг.)
У беларускай гістарыяграфіі гэты перыяд па-ранейшаму застаецца малавядомым. Але тыя, хто займаўся яго доследам, міжволі прыходзяць да высновы, што масавыя рэпрэсіі 30-х гадоў супраць беларускага сялянства, якое складала да 75% пацярпелых, былі спробай вынішчэння нашага народа. Асобныя даследчыкі бачаць свядомы намер уладаў пакараць голадам непакорлівых сялян, якія выступалі супраць калектывізацыі. А найбольш смелыя вызначаюць тыя падзеі як ГЕНАЦЫД.
У Беларусі, як і ў іншых рэспубліках, разгарнулася рашучая барацьба са «спекулянтскими элементами и саботажниками хлебозаготовок… вплоть до выселения их из пределов Белоруссии, не останавливаясь перед применением расстрелов в отношении более злостных».
Калгасы, прызнаныя сабатажнікамі, заносіліся на «чорную дошку», што фактычна азначала галодную смерць. У такіх калгасах гандаль забараняўся, з крамаў забіраліся ўсе тавары, датэрмінова спаганяліся крэдыты і пазыкі, склады з зернем для спажывання апячатваліся, насенны фонд размяркоўваўся паміж іншымі калгасамі, зачыняліся млыны, вялася рашучая барацьба з памолам на ручных жорнах.
З сакавіка 1932 г. райвыканкамам было дазволена заносіць на «чорную дошку» ўжо асобныя вёскі. Адначасова прайшла новая хваля арыштаў, ссылак і выключэнняў з калгасаў «кулакоў» і «падкулачнікаў».
Праведзеная кампанія па высяленні і раскулачванні разбурыла вялікую колькасць гаспадарак у Беларусі. У шэрагу калгасаў нават не было каму працаваць. Пры гэтым дзяржава складала планы нарыхтовак наўздагад, а для дасягнення неабходных вынікаў выкарыстоўваліся ўсе магчымыя спосабы: пагрозы, гвалт, рэпрэсіі. Усё гэта вяло да дэзарганізацыі сельскай гаспадаркі. А неспрыяльныя прыродныя ўмовы 1931 і 1932 гг. яшчэ больш пагоршылі становішча ў краіне. Наступствам стаў масавы голад.
Весткі пра голад у Беларусі з месцаў паступалі ўжо з лета 1932 г.: «Положение в районе [Тураўскім] с обеспечением хлебом нуждающейся части колхозников до чрезвычайности напряженное. Для погран. колхозов: Малишева — 130 хозяйств, расположенных на самой границе, колхоз Дзержинский — 140 хозяйств [...] совершенно сидят без хлеба [...] опять началось хождение колхозников с сумками по деревням в порядке побиранничанья… Конец сева в этих колхозах характерен невыходами на работу по причине голодания и невозможности физически работать». Па выніках інспекцыі гэтага ж раёна НК РСІ паведамлялася: «Вследствие отсутствия точного учета вымоченных посевов для составления плана заготовок у части населения забрали последний хлеб, и уже сейчас имеются факты голодной опухоли (Тонеж, Бухча)».
Улетку 1933 г. сігналы з месцаў у цэнтр пра голад былі ўжо масавымі. Ва Уздзенскім раёне ў 8 калгасах налічвалася 1290 чалавек, якім патрабавалася дапамога хлебам. Такое ж становішча склалася ва Ушацкім раёне, дзе «многие колхозники уже теперь не имеют хлеба и питаются разными суррогатами». У цяжкім становішчы, згодна з дакладной з Жыткавіцкага раёна, знаходзіліся 33 калгасы, альбо каля 4500 чалавек. У 68 калгасах Клімавіцкай МТС з 4200 сем’яў 3000 не мелі ўвогуле ніякіх прадуктаў.
Не было хлеба і ў Пухавіцкім раёне, дзе людзі хварэлі і не маглі выйсці на працу. У Мінскім раёне былі адзначаныя «случаи отказов от работы со стороны отдельных колхозников колхоза «Перамога» на почве недоедания и голода. В этом колхозе на протяжении последних нескольких месяцев почти совершенно отсутствует хлеб, картофель, крупа и т.д., и колхозники в большинстве случаев питаются травой, которую варят и забеливают молоком. За последнюю неделю имеются случаи опухания у отдельных колхозников ног, рук, лица, и во время работы валятся с ног… Среди колхозников царит упадочное настроение и паника. Ожидают смерти и просят разных лиц забрать у них детей и спасти их от голодной смерти. По имеющимся данным, аналогичное положение имеет место в колхозах «Молотова» и «Луч Социализма» Острошицко-Городецкого с/с».
На Гомельшчыне з 93 калгасаў у 45 наогул адсутнічалі прадукты харчавання. Сяляне мусілі есці карэнні раслін і лісце. Ад знямогі яны не маглі выканаць нават паловы нормы па праполцы і на сенакосе, некаторыя паміралі…
Адсутнасць хлеба і голад выклікалі масавае знішчэнне жывёлы, якая і без таго памірала з прычыны нястачы кармоў. Людзі пакідалі вёскі. Хтось жабраваў, некаторыя ўцякалі на заробкі ў гарады і нават у Польшчу, іншыя пісалі скаргі Сталіну і Калініну, бальшыня ж «крала» ўласнае зерне, каб не даць дзяржаве забраць яго для хлебанарыхтовак, зводзіла сваю жывёлу з калгасных хлявоў.
Улады тлумачылі ўсё гэта дзейнасцю антысавецкіх і «разложившихся» элементаў, а факты жабрацтва кваліфікаваліся не інакш як дыверсіі класавага ворага і агентаў Польшчы з мэтай агітацыі супраць савецкай улады.
Замест таго, каб дапамагчы сялянам, улада засяродзілася на пакаранні «вінаватых». Законам ад 7 жніўня 1932 г. за крадзеж калгаснай і кааператыўнай маёмасці прадугледжвалася ўжо вышэйшая мера пакарання — расстрэл.
Досыць тыповым для таго часу выглядае наступны факт.
21 жніўня 1933 г. Магілёўскім ОГПУ ў Касцюковіцкім раёне было арыштавана 56 чалавек, якія пры катаванні «прызналі», што з’яўляюцца ворагамі савецкай улады, сабатажнікамі і г. д., на падставе чаго іх выслалі ў Заходнюю Сібір. Аднак насамрэч падставай для іх арышту былі дрэнна апрацаваныя калгасныя палі.
Нягледзячы на рост хлебанарыхтовак, вытворчасць прадуктаў харчавання зніжалася. Харчу для гарадоў станавілася ўсё менш.
Яшчэ ў 1931 г. урад пайшоў на змяншэнне карткавых нормаў для многіх катэгорыяў насельніцтва і наогул пазбавіў забеспячэння цэлыя групы працоўных. У 1932 г. былі ўведзеныя больш жорсткія абмежаванні: скарацілі хлебныя нормы для рабочых, а іх сямейнікі ўвогуле не атрымалі прадуктаў па картках. Кошты на рынку раслі, грошай на набыццё прадуктаў не хапала. Шырока распаўсюджваліся тыф, сухоты, воспа. Працоўныя кідалі фабрыкі ды заводы, сяляне ўцякалі з вёсак. У некаторых месцах пратэст прымаў агрэсіўныя формы.
Найбольш вядомы з такіх выступаў — Барысаўскі галодны бунт 1932 г.
Пасля абвесткі аб змяншэнні нормаў выдачы хлеба і зняцці з цэнтралізаванага забеспячэння дзяцей рабочых і служачых 3-й катэгорыі (найменш важнай з пункту гледжання дзяржавы) ў Барысаве ўзнік стыхійны мітынг. Праз два дні намеснік паўнамоцнага прадстаўніка (ПП) АДПУ па БССР Дукельскі і загадчык сакрэтна-палітычнага аддзела ПП АДПУ па БССР Зубрыцкі паведамлялі:
«7-го апреля как в самом городе, так и в пригороде Ново-Борисов последовали массовые выступления преимущественно женщин, в результате чего была разгромлена хлебная лавка и расхвачен хлеб из двух повозок, следовавших к хлебным магазинам. Со стороны наводнивших улицы толп женщин и частично мужчин количеством от 300 до 500 человек раздавались антисоветские выкрики и призывы».
Гарадское кіраўніцтва цалкам страціла кантроль над сітуацыяй. Як адзначала АДПУ, «…в советских учреждениях и ЦРК царила полнейшая растерянность. Сотрудники в первый же день по приходе толпы разбежались».
Бліжэй да ночы былі праведзеныя арышты. Аднак раніцай 8 красавіка хваляванні і пагромы хлебных лавак аднавіліся. Пры гэтым рабочыя многіх прадпрыемстваў і будоўляў Барысава не выйшлі на працу і не прынялі ўдзелу ў выступленнях.
Хваляванні суцішыліся толькі 9 красавіка, калі аднавіліся пастаўкі хлеба і норма яго выдачы дзецям была павялічана да 200 грамаў.
У 1932 г зафіксаваныя і актыўныя выступленні сялян, найперш г.зв. «бабскія бунты». Так, з Талачынскага раёна 30 чэрвеня 1932 г. паведамлялі: «Старые методы устарели и больше не годятся для дальнейшей работы, ибо женщины вооружились кольями и идут на нас в наступление».
З Кармянскага раёна ў 1932 г. дакладвалі: «16 августа от поджога сгорели постройки председателя Руднянского колхоза. 20 августа ограблено Бычанское сельпо [...] 22 августа от поджога сгорело колхозное гумно с зерном…»
Даведзеныя да крайнасці сяляне адмаўляліся выходзіць на працу, пакідалі калгасы, разбіралі жывёлу, маёмасць і сельскагаспадарчы інвентар, самачынна захоплівалі і дзялілі паміж сабой зямлю і пасевы.
Пры ўсёй гэтай жахлівай сітуацыі савецкія сродкі масавай інфармацыі ўпарта не прызнавалі факт голаду ў СССР. Затое ўсе газеты зімой і вясной 1932–33 гг. апантана распавялі сваім чытачам пра страшэнны голад і неўраджаі ва ўсім астатнім свеце. «Это не кризис, это катастрофа», — называўся артыкул пра Польшчу, дзе сяляне вымушаныя былі прасіць міласціну, каб пракарміцца; «Вымирающие деревни» — гэты артыкул пра Чэхаславакію; «Зарубежное крестьянство в тисках нищеты и разорения» — так называлася перадавіца, якая паведамляла, што фермеры ў ЗША і Канадзе знаходзяцца на мяжы банкруцтва, а ў Польшчы, Славакіі, Закарпацкай Украіне, Венгрыі, Румыніі, Югаславіі і Балгарыі — катастрафічны неўраджай пшаніцы.
Савецкія ўлады і газеты ўтойвалі не толькі звесткі пра голад і мор, які забраў жыццё ў мільёнаў суграмадзян, але і сапраўдныя прычыны рэпрэсій, іх маштабы. Улада не прызнавала голад, таму не магла весціся гаворка і аб выратаванні людзей.
Далейшае замоўчванне праўды пра гэтую трагедыю прывяло да таго, што і дагэтуль мы не ведаем не толькі імёнаў рэпрэсаваных, але і сапраўдную колькасць нашых грамадзян, якія ў 1932–1934 гг. памерлі ад голаду, былі расстраляныя, сасланыя ў Сібір, пакінулі радзіму ў пошуках хлеба.
Аўтар: Уладзімір Давыдоўскі
Беларусь, Навіны - Врн 7, 2010 21:29 - Каментароў няма
Роднай мове – падтрымку Закона
Больш пра Беларусь
- Працягваецца праца над аднаўленнем Полацкага Евангелля
- Церковный колокол времен ВКЛ нашли на Лиозненщине
- С Гомеля Беларусь начнет превращаться в отстойник вредных и устаревших производств Евросоюза
- Перамога беларусаў
- Кантрабанда наркотыкаў праз Беларусь вырасла амаль у тысячу разоў
Навіны, Правы Альянс - Врн 2, 2010 22:22 - 6 каментароў
Имитация заботы о людях.
Больш пра Правы Альянс
- Солигорск-город «бубок»?!
- Правы Альянс перадаў петыцыю
- Забарона за забаронай
- Мингорисполком - обманул
- Пікет за незалежнасьць
Навіны, Сьвет - Врн 7, 2010 21:22 - Каментароў няма
7 фактов про иммиграцию в Великобританию.
Больш пра Сьвет
- Ў ФРГ адбылася масавая аблава на неанацыстаў.
- Федеральный суд ФРГ запретил современный гитлерюгенд
- Нацыяналісты і радыкалы будуць браць уладу ў райсаветах Кіева разам
- ЭТА спыняе барацьбу
- Мінабароны Ўкраіны: «Слава Ўкраіне – героям слава!».
Гiсторыя - Врн 8, 2010 10:40 - Адзін камэнтар
Сёння Дзень беларускай вайсковай славы
Больш пра Бібліятэка
- Правая Европа: страны Старого Света устали от цыган, арабов и негров
- Шатландскія урокі.
- Андрей Санников – кандидат от власти или нас в очередной раз хотят «надуть»
- Невялічкі дадатак да й без таго добрай працы
- У пошуках «Цара Давыда»


Leave a Reply