Беларусь, Навіны - Written by aljans on Серада, лiпеня 7, 2010 10:46 - 2 каментары
Забыты юбілей
Сённешнім летам за ўсімі гэтымі вавузеламі большасць спартыўных выданняў забыліся не толькі пра ўдзел каманд з Беларусі ў еўракубках, пра матчы на Кубак Краіны, але і пра стагоддзе футбола на Беларусі. А між іншым Міжнародная Федэрацыя Футбольнай Гісторыі і Статыстыкі(IFFHS) афіцыйна лічыць, што першая футбольная каманда з’явілася на Беларусі ў чэрвені-ліпені 1910 года ў Гомелі.
У гэтым артыкуле мы знаёмім наведвальнікаў з першымі крокамі нашай любімай гулні ў нашым Краю.
Адэскі “вараг”
Для таго каб у Гомеле “запалыхала полымя футболу” хапіла толькі адной “іскры”. Хаця больш слушна напісаць “зорка”. Бо А.Лібман, які прыехаў у горад у 1910 на працу ў аддзяленне Арлоўскага банка, быў сапраўднай зоркай адэскага футболу. Ён быў сябрам футбольнага клуба “Маяк” Адэса.
Перад прыездам гэтага “футбольнага варага” у Гомель, мала хто ў горадзе нешта ведаў пра футбол. Але пасля таго, як Лібман арганізаваў першую каманду - ПГФК(першая гімназічная футбольная камандда), моладзь ва ўсім Гомелі зацікавілася новай гульнёй і праз тры месяцы з’явіліся яшчэ тры каманды. А праз год прайшоў першы чэмпіянат Гомелю па футболе у якім бралі ўдзел больш дзевяці каманд. А пераможцам у турніры стала ПГФК.
З 1911г.
З адзінаццатага года футбол пачаў развівацца па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Ва ўсіх губерніях(абласцях) з’явіліся футбольныя каманды і секцыі. Футбол быў самым папулярным відам спорта на Беларусі. У 1911-1914 гады стала праводзіліся спаборніцтвы па футболу ў такіх гарадах, як Магілёў, Гомель і Віцебск. Каманды і секцыі былі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі. Ствараліся спартовыя таварыствы ў якіх у тым ліку развівалі і футбол- “Юнацтва”, “Надзея”, “Спорт” і інш.
Каманды ствараліся ў большасці пры прамысловых прадпрыемствах. А таксама, асаблівасцю Беларусі, было стварэнне футбольных каманд у жыдоўскіх абшчынах-па сутнасці асобным слаі тагачаснага грамадства гарадоў. Так з’явіліся каманды спарттаварыстваў “Маккабі”.
Нажаль развіццё футболу спыніла першая сусветная вайна, якая пракацілася па тэрыторыі нашага Краю. Так у 1914 годзе не быў скончаны “турнір футбалістаў” у Менску.
Пасля 1917
Пасля таго як па нашым Краю бязлітасна прайшлі баі сусветнай вайны, пасля неспраўджаных надзеяў на заваяванне Волі для Беларусі, наша Бацькаўшчына была разадрана крыважэрным суседзямі на часткі.
Калі людзі апрытомнелі пасля крывавых падзеяў апошніх гадоў і прыстасаваліся да новых варункаў жыцця пад чарговай акупацыяй, спорт зноў пачаў станавіцца папулярным.
У Заходняй Беларусі найбольшых поспехаў дасягнулі футбольныя клубы, якія прадстаўлялі часткі польскага войска(ВКС Гародня і ВКС Берасце), што гулялі ў чэмпіянатах ваяводстваў. Таксама вядома, што футбол быў папулярны ў такіх гарадах, як Пінск(Котвіца), Наваградак, Слонім, Гародня(Крэсовія), Вільня(Огніско, Сміглы), Баранавічы(Рух), Ліда і іншыя.
Але не ў адной з гэтых каманд не атрымалася выйсці з ваяводскіх чэмпіянатаў у агульнапольскае першынство.
Ва Ўсходняй Беларусі футбол развіваўся пры мясцовых арганізацыях адукацыі, камсамола, прафсаюзаў і інш. На пачатку 20-ых гадоў на шматлікіх спартакіядах і святах спорта праводзіліся спаборніцтвы па футболу, як мясцовыя(чэмпіянаты ўсіх буйных гарадоў: Магілёў, Гомель, Менск, Бабруйск, Барысаў, Ворша і інш) так і агульнарэспубліканскія.
Першы чэмпіянат Беларусі прайшоў у 1922 годзе, а рэгулярна стаў праводзіцца толькі з 1933 года. У першых рэспубліканскіх спаборніцтвах бралі ўдзел каманды-зборныя гарадоў, каманды спартыўных клубаў гулялі ў рэгіянальных чэмпіянатах.
У ліпені 1926 года у Беларусі адбыліся першыя міжнародныя сучтрэчы(пра якія ўзгадваецца ў сучаснай прэсе). Каманда нямецкага Лейпцыга згуляла два матчы ў Менску і па аднаму ў Віцебску, Гомелі і Магілёве.
Такімі былі першыя крокі футбола на Беларусі, такая гісторыя. Пра якую варта памятаць!
2 каментары
Андрей
Ales14
Красавец! Трэба больш спорта на сайце. Не забываць спартовую спадчыну, так здабудзем спартовую будучыню.
Leave a Reply
Беларусь, Навіны - Врн 7, 2010 21:29 - Каментароў няма
Роднай мове – падтрымку Закона
Больш пра Беларусь
- Працягваецца праца над аднаўленнем Полацкага Евангелля
- Церковный колокол времен ВКЛ нашли на Лиозненщине
- С Гомеля Беларусь начнет превращаться в отстойник вредных и устаревших производств Евросоюза
- Перамога беларусаў
- Кантрабанда наркотыкаў праз Беларусь вырасла амаль у тысячу разоў
Навіны, Правы Альянс - Врн 2, 2010 22:22 - 5 каментароў
Имитация заботы о людях.
Больш пра Правы Альянс
- Солигорск-город «бубок»?!
- Правы Альянс перадаў петыцыю
- Забарона за забаронай
- Мингорисполком - обманул
- Пікет за незалежнасьць
Навіны, Сьвет - Врн 7, 2010 21:22 - Каментароў няма
7 фактов про иммиграцию в Великобританию.
Больш пра Сьвет
- Ў ФРГ адбылася масавая аблава на неанацыстаў.
- Федеральный суд ФРГ запретил современный гитлерюгенд
- Нацыяналісты і радыкалы будуць браць уладу ў райсаветах Кіева разам
- ЭТА спыняе барацьбу
- Мінабароны Ўкраіны: «Слава Ўкраіне – героям слава!».
Гiсторыя - Врн 8, 2010 10:40 - Каментароў няма
Сёння Дзень беларускай вайсковай славы
Больш пра Бібліятэка
- Правая Европа: страны Старого Света устали от цыган, арабов и негров
- Шатландскія урокі.
- Андрей Санников – кандидат от власти или нас в очередной раз хотят «надуть»
- Невялічкі дадатак да й без таго добрай працы
- У пошуках «Цара Давыда»


Аффтара в студию! +100