Навіны, Правы Альянс - Written by aljans on Аўторак, лiпеня 6, 2010 11:40 - Каментароў няма

Быць або здавацца?

Цягам доўгіх гадоў беларускія ўлады называюць карупцыю адной з асноўных праблем нашай краіны. Неаднаразова з самых высокіх трыбун гучалі патрабаванні да праваахоўных органаў узмацніць барацьбу з гэтай заразай.
Вось толькі год ад года сітуацыя становіцца ўсё горш. Нягледзячы на ўзмацненне жорсткасці заканадаўства, прыняццё розных праграм, планаў і пастановаў - пералому няма і не прадбачыцца. 
Больш таго, у апошнія гады хабарніцтва паразіла вяршыню праваахоўнай сістэмы - суды. У дадзены момант узровень карумпаванасці нашай судовай сістэмы дасягнуў пагрозлівых для нацыянальнай бяспекі памераў. Пры наяўнасці патрэбных сувязяў і матэрыяльных рэсурсаў, можна купіць практычна любое судовае рашэнне. Яшчэ ледзь-ледзь, і сітуацыя выйдзе з пад кантролю. Усё гэта адбываецца пры поўным маўчанні з боку Вярхоўнага суду і бяздзейнасці праваахоўных органаў. Аб якім змаганні са злачыннасцю наогул можа ісці гаворка, калі тыя, хто павінен вызначаць пакаранне злыдням, часцяком ні чым ад іх не адрозніваюцца.
Мы не павінны маўчаць. Мы не маем правы маўчаць. Мы не збіраемся маўчаць і верыць казкам пра тое, што нашая судовая сістэма ідэальная і бязгрэшная. Час зірнуць праблеме ў твар і сумеснымі высілкамі пачаць не на словах, а на справе чыстку нашых судоў ад “пярэваратняў у мантыях”.
“Правым Альянсам” пададзеная заяўка аб правядзенні 12 ліпеня пікету супраць карупцыі ў сістэме агульных судоў Беларусі. Адказ на нашу заяўку стане той лакмусавай паперкай па якой мы вызначым: ці зацікаўленая наша ўлада змагацца з карупцыяй на справе, а не толькі на паперы.



Leave a Reply

Comment

Беларусь, Навіны - Врн 7, 2010 21:29 - Каментароў няма

Роднай мове – падтрымку Закона

Больш пра Беларусь


Навіны, Правы Альянс - Врн 2, 2010 22:22 - 6 каментароў

Имитация заботы о людях.

Больш пра Правы Альянс


Навіны, Сьвет - Врн 7, 2010 21:22 - Каментароў няма

7 фактов про иммиграцию в Великобританию.

Больш пра Сьвет


Гiсторыя - Врн 8, 2010 10:40 - Адзін камэнтар

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы

Больш пра Бібліятэка