Беларусь, Навіны - Written by aljans on Аўторак, лiпеня 6, 2010 11:37 - Адзін камэнтар

Пагоня вяртаецца!

d0bfd0b0d0b3d0bed0bdd18fПадчас святочнага шэсця, прымеркаванага да Дня незалежнасці, у Віцебску на пілотках некаторых школьнікаў можна было бачыць цэшкі з Пагоняй.                                      Як патлумачылі дзеці, яны належаць да арганізацыі «Хуткая дарожная дапамога», дзе вывучаюць рэгуляванне дарожнага руху і прыёмы першай дапамогі, а на форменных пілотках у іх — герб Віцебскай вобласці.

pagonia-021Нагдаем, што 2 чэрвеня 2009 году Аляксандр Лукашэнка указам №277 зацвердзіў герб Віцебскай вобласці з выявай «Пагоні». Таксама выява гэтага герба змяшчаецца на знак «Чалавек года Віцебшчыны».

З свайго боку хацім зазначыць, што менавіта ў Віцебску і на віцебшчыне, яшчэ з канца 90х, найбольш востра ідзе  змаганьне за легалізацыю нацыянальнай сымболікі Беларусі. Тут можна ўзгадаць і легендарнага Мірона зь яго фантастычнымі акцыямі, і Барыса Хамайду, ды, безумоўна, ворага віцебскіх мянтоў №1 - Сяргея Каваленку. Тое, што з  Пагоні зьнялі абвінавачваньні ў “калабарыцыянізме”, ды пачалі вяртаць, няхай толькі ў 1/6 Беларусі - безумоўна добры знак, які выклікае асьцярожны аптымізм. Мы ж,  у сталіцы Беларусі, проста абавязаны дамагацца легальнасьці нацыянальнага Бел-чырвона-белага сьцягу!



Адзін камэнтар

You can follow any responses to this entry through the RSS 2.0 feed. You can skip to the end and leave a response. Pinging is currently not allowed.

Пустэльнік
Ліп 15, 2010 15:24

Цэшкі старыя, такія міліцыя выкарыстоўвала… напэўна, на складох ляжалі ўвесь час. Цікава, што пагоня там менавіта дзяржаўная, а не такая, як на гербе Віцебшчыны.

Leave a Reply

Comment

Беларусь, Навіны - Врн 7, 2010 21:29 - Каментароў няма

Роднай мове – падтрымку Закона

Больш пра Беларусь


Навіны, Правы Альянс - Врн 2, 2010 22:22 - 6 каментароў

Имитация заботы о людях.

Больш пра Правы Альянс


Навіны, Сьвет - Врн 7, 2010 21:22 - Каментароў няма

7 фактов про иммиграцию в Великобританию.

Больш пра Сьвет


Гiсторыя - Врн 8, 2010 10:40 - Каментароў няма

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы

Больш пра Бібліятэка