Беларусь, Навіны - Written by aljans on Чацвер, лiпеня 1, 2010 22:16 - Адзін камэнтар

У Лідзе з’явяцца бульвар Гедыміна і вуліца Грунвальдская

d0bbd196d0b4d0b0У жніўні ў Лідзе (Гродзенская вобласць) пачнецца перайменаванне чатырох вуліцаў: у горадзе з’явяцца вуліцы Грунвальдская і Замкавая, а таксама бульвар Гедыміна і праспект Перамогі.
Як падкрэсліў у сваім інтэрв’ю Лідскаму тэлебачанню Антон Глаўніцкі, намеснік старшыні Лідскага выканкама, гэтае перайменаванне адбываецца дзякуючы зваротам у мясцовыя органы ўлады ад грамадскіх арганізацыяў і партый. Прапанова аб перайменаванні ўжо узгоднена Міністэрствам культуры і аблвыканкамам. З 1 жніўня ў Лідзе пачнуць мяняць шыльды, каб жыхары і госці горада маглі прагуляцца па Замкавай ці бульвары Гедыміна.
Вуліца Грунвальдская з’явіцца на участку вуліцы Энгельса, ад Савецкай у Фарнага касцёла да перасячэння з вуліцай Радзюка каля старых каталіцкіх могілак.
Вуліца Замкавая зменіць сваё размяшчэнне. Дамы адной з самых старых вуліцаў Замкавай зносяць і вуліца фактычна знікае, каб вызваліць месца для новага возера. Новая прапанова мясцовых уладаў перайменаваць у Замкавую вуліцу частку вуліцы Камсамольскай ад Фарнага касцёла, які на вуліцы Савецкай, да вуліцы Перамогі.
Пешаходная вуліца ад аўтавакзала да замка, якую у народзе называюць бульвар Чапаева, прапанавана перайменаваць ў бульвар князя Гедыміна.

Таксама ў горадзе з’явіцца праспект Перамогі. Новая дарога, якая будуецца за замкам, з’яднае вуліцу Перамогі і Энгельса. Ад перакрыжавання з вуліцай 8 сакавіка да выхаду на Мінскую трасу і плануецца новы праспект.



Адзін камэнтар

You can follow any responses to this entry through the RSS 2.0 feed. You can skip to the end and leave a response. Pinging is currently not allowed.

Андрей
Ліп 3, 2010 9:06

Ў лідзе шчэ шмат вуліц трэба перайменаваць: Савецкая, Энгельса, 8 сакавіка

Leave a Reply

Comment

Беларусь, Навіны - Врн 7, 2010 21:29 - Каментароў няма

Роднай мове – падтрымку Закона

Больш пра Беларусь


Навіны, Правы Альянс - Врн 2, 2010 22:22 - 5 каментароў

Имитация заботы о людях.

Больш пра Правы Альянс


Навіны, Сьвет - Врн 7, 2010 21:22 - Каментароў няма

7 фактов про иммиграцию в Великобританию.

Больш пра Сьвет


Гiсторыя - Врн 8, 2010 10:40 - Каментароў няма

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы

Больш пра Бібліятэка