Артыкулы, Бібліятэка, Гiсторыя, Навіны - Written by aljans on Аўторак, чэрвеня 29, 2010 18:28 - 5 каментароў
350 гадоў з дня бітвы пад Палонкай
8 чэрвеня споўнілася 350 гадоў з дня бітвы пад Палонкай. Яна павярнула гісторыю нашай часткі Еўропы. Тут, на палях каля сучасных Ляхавічаў, маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч развітаўся з марай выйсці да Балтыкі. З-пад Палонкі пачалося і вызваленне Беларусі ад маскоўскай акупацыі. Гэта быў пералом у самай крывавай у гісторыі Беларусі «Невядомай вайне» 1654–67 гадоў, якая забрала жыцці паловы насельніцтва краіны.
Тэатр вайсковых дзеянняў у 1660-я.
Трынаццаць гадоў варожыя войскі вынішчалі наш край. У выніку Беларусь страціла больш за палову свайго насельніцтва. Некаторыя ўсходнія землі цалкам абязлюдзелі. Сотні тысяч жыхароў, асабліва майстроў і рамеснікаў, былі выведзены палонам на ўсход. Само існаванне дзяржавы ўстала пад пытанне. Расейскі цар Аляксей Міхайлавіч намерваўся заваяваць яе цалкам. У самым пачатку вайны, пасля захопу Смаленшчыны, ён нават дадаў да свайго тытула згадку, што ужо з’яўляецца гасударом і «Белыя Русі».
«Вокруг Слуцка велели мы всё выжечь, а идучи дорогою до Слонима села и деревни, и хлеб, и сено по обе стороны жгли и людей побивали и разоряли совсем без остатку, а в Клецке в городе людей побили всех», — падобнымі рэляцыямі маскоўскіх ваяводаў была запоўнена тагачасная царская канцылярыя.
Да канца 1655 года практычна ўся Беларусь была акупавана маскоўцамі. Вольнымі заставаліся толькі Берасце, ды яшчэ некалькі асабліва ўмацаваных гарадоў. Сярод іх — Стары Быхаў, які далёка ў тыле ворага мужна трымаў абарону цэлых 18 месяцаў.
Да ўсіх няшчасцяў дадаўся і «шведскі патоп», калі войскі Карла Густава летам 1655 года пераплылі Балтыку і высадзіліся на ўзбярэжжы Рэчы Паспалітай. Праз некалькі месяцаў яны захапілі Польшчу, Жамойць і Інфлянты. Пяхотнікі шведскага караля выйшлі нават на поўнач Беларусі, падступілі да захопленай маскоўцамі Вільні.
Узімку 1658–1659 гадоў маскоўскі цар зноў узмацніў націск на не заваяваныя яшчэ абшары Беларусі. Над войскам быў пастаўлены вопытны ваявода Іван Хаванскі. Захапіўшы Горадню, ваявода спустошыў абшары Падляшша, а потым павярнуў на апошні вольны куток Беларусі — Берасцейшчыну. 15 студзеня 1659 года быў здабыты штурмам замак самога Берасця, а горад «да найменшага будынка… разбураны, спалены і ў нішто ператвораны».
20 сакавіка 1660 года 30-тысячная маскоўская раць падышла да Ляхавіцкага замка. Амаль адразу ж ворагі пачалі абстрэльваць і штурмаваць фартэцыю. Але чатырохтысячны гарнізон на чале з камендантам Станіславам Юдзіцкім, маючы моцную артылерыю, мужна бараніўся і наносіў вялікія страты праціўніку. Ды ваявода Хаванскі любым коштам імкнуўся захапіць Ляхавічы, як адну з апошніх цытадэляў беларускага супраціву.
У маі 1660 года, пасля шэрагу перамог над Карлам Густавам, паміж Варшавай і Стакгольмам быў нарэшце падпісаны мірны трактат. I цяпер Польшча магла вылучыць частку сілаў для дапамогі скрываўленаму Вялікаму Княству. На Берасцейшчыну, дзе змагалася войска гетмана Паўла Сапегі (каля 8 тысяч ваяроў) быў накіраваны ўкраінскі ваявода Стэфан Чарнецкі з 4-тысячнай дывізіяй.
Аб’яднаныя беларуска-польскія сілы адразу ж пачалі актыўныя дзеянні супраць захопнікаў.
Спачатку быў выбіты маскоўскі гарнізон з Слоніма. Знішчаны аддзелы акупантаў пад Зэльвай, Галынкай і Дзярэчынам. Павел Сапега з-пад Жыровічаў паслаў некалькі загонаў ў кірунку Ляхавічаў.
Ён хацеў адцягнуць на сябе хоць частку абложнікаў замка. Першая сустрэча з раз’ездам (пошукавым аддзелам) праціўніка закончылася паразай расейцаў. Ацалелыя рэшткі ўцяклі ў свой лагер пад Ляхавічамі. I тут царскі ваявода выступіў насустрач нашым войскам.
З вечара 27 чэрвеня дывізіі Сапегі (каля 6 тысяч) і Чарнецкага (4 тысячы) сталі ў баявыя шыхты. Цэнтр заняло войска Чарнецкага. На крылах пазіцыі размясціліся сапегаўцы: на правым — жаўнеры пад камандай Вайніловіча, на левым — на чале з Палубінскім. Маскоўскі ж ваявода ў цэнтры свайго войска паставіў пяхотнікаў і вершнікаў-райтараў, на левым крыле — конніцу князя Шчарбатага, а вершнікаў правага крыла ўзначаліў сам.
А 8 гадзіне раніцы наступнага дня Хаванскі, які меў войска больш як 20 тысяч чалавек, распачаў бітву.
Першай пайшла ў атаку конніца той беларускай шляхты, якая ваявала на баку маскоўскага цара.
У часе пераправы цераз балоцістую рэчку Палонку яна трапіла пад моцны агонь рушніц, а затым была разбітая контратакай ваяроў Чарнецкага. Сам правадыр шляхты трапіў у палон. На дапамогу маскоўцы паслалі 6 тысяч пяхотнікаў. Ды на пераправе цераз тую ж рэчку яны былі заатакаваныя беларускімі і польскімі гусарамі. Вершнікі ў вадзе і на прыбярэжжы секлі ратнікаў Хаванскага. Пад агнём маскоўскай артылерыі пайшло ў наступ левае крыло беларускага войска. Грузнучы ў балоце, коштам вялікіх стратаў гусары Палубінскага прарваліся на сухазем’е. Вымкнуліся наперад таксама войскі цэнтра і правага крыла.
Хаванскі кінуў на дапамогу ратнікам рэшту сваіх сілаў — найлепшыя баярскія палкі і нямецкіх рэйтараў. Пакінуўшы ўжо за спіной нялёгкую пераправу, нашы войскі мелі толькі выбар: перамагчы або памерці. Жаўнерам трэба было вытрымаць і пераламаць ход змагання. I яны выстаялі.
Вось ужо маскоўскі ваявода паранены шабляй у галаву. Харугвы Вайніловіча зайшлі збоку і імкліва ўдарылі ў фланг, потым зайшлі з тылу. Пры атацы яны натрапілі на маскоўскую пяхоту з артылерыяй, што замацавалася ў фальварку. Удзельнік бітвы пад Палонкай пазней успамінаў гэты момант: «Позна было агонь даваць, калі ляцеў град куль. Палеглі забітымі шмат жаўнераў, шмат атрымалі раненні. Але яшчэ з большым імпэтам пайшлі мы на іх, бо ўбачылі, што ледзь не ўсе загінем, калі спіны пакажам (гэта значыць, калі кінуцца ўцякаць). I безвач лезлі ў агонь, ды так з імі змяшаліся». Выбітых з такой цяжкасцю з фальварка маскоўскіх пяхотнікаў высекла ў чыстым полі конніца.
«Цяжка было раз’юшаным жаўнерам звязаць рукі і выбілі яны тры тысячы да аднаго», — быццам апраўдваючыся, пісаў потым Павел Сапега.
Трапіў у палон Шчарбаты, загінуў другі маскоўскі ваявода — Змееў.
З дзвюма шабельнымі ранамі галавы сам Хаванскі панічна пабег пад Ляхавічы. Ён хацеў прыхапіць рэшту ацалелага войска і пад яго аслонай уратавацца. Наступнай ночы ён быў ужо ў Менску. Адтуль памкнуў далей на ўсход. Дыханне перавёў толькі ў Смаленску.
У кінутым лагеры пад Ляхавічамі пераможцам дасталіся вялізныя трафеі. Асабліва радаваўся Павел Сапега шматлікай артылерыі, запасам пораху. Было тут таксама багата мукі і больш як сем тысяч нарабаваных у сялян кароў.
Паводле сведчання Шчарбатага,
пад Палонкай загінула 16 тысяч маскоўцаў.
Ад Палонкі пачалося выгнанне захопнікаў з нашай зямлі. У тылах з новай сілай разгарнулася народная партызанская барацьба. Неўзабаве войскі Сапегі і Чарнецкага былі ўжо пад Барысавам. Некаторыя загоны падышлі ажно да Смаленска. Яшчэ некалькі гадоў працягваліся паходы і бітвы. Пошугі ваеннай актыўнасці чаргаваліся з мірнымі перамовамі.
I нарэшце на самым пачатку 1667 года ў вёсцы Андросаве пад Смаленскам паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай было падпісанае замірэнне. ВКЛ выстаяла.
У царскі і савецкі час катэгарычна забаранялася гаварыць і пісаць пра перамогі над маскоўскім царом. Сёння, дзякуй Богу, наша дзяржава пазбаўляецца плебейства і комплексаў «малодшага брата» не толькі ў сацыяльна-эканамічнай, палітычнай сферах, але і ў адзнаках сваіх гістарычных падзей.
Віктар Сырыца
5 каментароў
Ales14
1482
Жыве Беларусь! Жыве вечна!
vet
навялики жаль, малая колькасць беларусау ведае пр гераичныя учынки сваих продкау!СЛАВА ГЕРОЯМ!
licvin
Усе беларускамоўныя гэта ведаюць, а вось рускамоўныя мала, рскамоўных у нас мінімум 90 адсоткаў. Таму такія матэрыялы трэба рабіць па руску, ці і па руску, тады больш беларусаў будзе гэта ведаць. Тым хто сайт робіць трэба і у гэтым накірунку мазгі уключаць, тады і толку ад гэтага вельмі добрага артыкула будзе значна болей.
Беларус
маразм i шавiнiзм…
Leave a Reply
Беларусь, Навіны - Врн 7, 2010 21:29 - Каментароў няма
Роднай мове – падтрымку Закона
Больш пра Беларусь
- Працягваецца праца над аднаўленнем Полацкага Евангелля
- Церковный колокол времен ВКЛ нашли на Лиозненщине
- С Гомеля Беларусь начнет превращаться в отстойник вредных и устаревших производств Евросоюза
- Перамога беларусаў
- Кантрабанда наркотыкаў праз Беларусь вырасла амаль у тысячу разоў
Навіны, Правы Альянс - Врн 2, 2010 22:22 - 6 каментароў
Имитация заботы о людях.
Больш пра Правы Альянс
- Солигорск-город «бубок»?!
- Правы Альянс перадаў петыцыю
- Забарона за забаронай
- Мингорисполком - обманул
- Пікет за незалежнасьць
Навіны, Сьвет - Врн 7, 2010 21:22 - Каментароў няма
7 фактов про иммиграцию в Великобританию.
Больш пра Сьвет
- Ў ФРГ адбылася масавая аблава на неанацыстаў.
- Федеральный суд ФРГ запретил современный гитлерюгенд
- Нацыяналісты і радыкалы будуць браць уладу ў райсаветах Кіева разам
- ЭТА спыняе барацьбу
- Мінабароны Ўкраіны: «Слава Ўкраіне – героям слава!».
Гiсторыя - Врн 8, 2010 10:40 - Адзін камэнтар
Сёння Дзень беларускай вайсковай славы
Больш пра Бібліятэка
- Правая Европа: страны Старого Света устали от цыган, арабов и негров
- Шатландскія урокі.
- Андрей Санников – кандидат от власти или нас в очередной раз хотят «надуть»
- Невялічкі дадатак да й без таго добрай працы
- У пошуках «Цара Давыда»


Вечная слава продкам - ГЕРОЯМ!