Сьвет - Written by aljans on Чацвер, лютага 4, 2010 19:21 - 2 каментары

ЦІ ТРЭБА БАЯЦЦА ІСЛАМСКАЙ ЕЎРОПЫ?

s320x240Jean Alcader – араб, добра ведае арабскую мову, закончыў Папскі інстытут ісламалогіі ў Каіры. Аўтар выдадзенай у 2006 г. кнігі “Сапраўднае аблічча ісламу”. У прадмове кнігі пісаў: “Я хацеў бы звярнуцца да маіх братоў мусульман і запэўніць іх у маёй пашане. Маючы арабскае паходжанне, я з задавальненнем сустракаюся падчас канікулаў з мусульманскімі сваякамі у Магрэбе, а таксама са сваімі сябрамі-мусульманамі. У той жа час хачу сказаць, што ад сваёй маладосці я меў велізарнае шчасце пазнаць, дзякуючы сапраўднаму хрысціянскаму выхаванню, неспасцігальную любоў Хрыста. Калі мае выказванні будуць здавацца моцнымі ў адносінах да ісламу, няхай мусульмане ведаюць, што гэта не змяншае маю да іх павагу.

Насамрэч гаворка тут ідзе пра ацэнку ідэі, што з’яўляецца маім абавязкам, а не асобаў, якім належыцца павага. Калі кожная асоба з’яўляецца годнай павагі, як навучае наш Пан, Езус Хрыстус, то таксама праўда павінна быць выказана, бо Езус кажа, што праўда вызваліць вас (Ян 8, 32)”.

Магдалена Раманюк: Вы належыце да нямногіх каталіцкіх ісламолагаў, якія адважна і рашуча гавораць пра іслам. Ці Вы не мелі па гэтай прычыне праблем? Вы не баіцеся?

Jean Alcader: Да гэтай пары я не меў з гэтых прычын нейкіх праблем, але падазраю, што ў недалёкім часе яны могуць узнікнуць, асабліва ў цяперашняй сітуацыі ў Францыі, дзе не можна ясным і дакладным чынам гаварыць праўду, асабліва праўду пра іслам. У Францыі і ў шматлікіх краінах Еўропы існуюць законы, якія караюць ісламафобаў, г. зн. асобаў, якія не любяць іслам. Але справа не ў любові ці нелюбові да нейкай рэлігіі, але ў нязгодзе на праяўленні зла ў гэтай рэлігіі. Нажаль, іслам – такая рэлігія, якая вельмі злосная і небяспечная. Сапраўды страшна тое, што адбываецца ў сучасным свеце з-за гэтай рэлігіі. У краінах ісламу праследаванне хрысціян – надзённая з’ява. Ад часу падзей з карыкатурамі ў 2005 годзе напрацягу году ў Нігерыі закатавана 50 тыс. хрысціянаў!

Пяцьдзесят тысяч?
Так, вядома.
Але ці ў свеце ведаюць пра гэта?
Нажаль, амаль уся інфармацыя аб праследаванні хрысціянаў у арабскіх краінах замоўчваецца ў мас-медыях. Ці вядомы, напрыклад, факт, што ў Судане напрацягу 15 гадоў закатавана 3 мільёны хрысціянаў? Сапраўднае людабойства! Некалькі тыдняў таму я меў нагоду пачуць сведчанне маці, сын якой, егіпецкі копт, быў пачварна катаваны і забіты толькі таму, што не хацеў выракчыся свайго хрысціянскага імя! Нажаль, прыкладаў насілля можна прыводзіць шмат.

Ці хто-небудзь за такое забойтсва быў асуджаны?

Не. У ісламскіх дзяржавах няма асуджэння за злачынствы над хрысціянамі, бо права ісламу – шарыят (sharia) – не можа падтрымліваць хрысціянаў. Каб гэта зразумець, трэба ведаць, што такое іслам.

Дык што ж такое іслам? Адкуль ён паходзіць?

Першы ключ да зразумення ісламу – гэта сяганне да яго каранёў. Іслам паходзіць з секты, юдэа-хрысціянскай ерасі першых стагоддзяў – эбіянітаў (па-грэцку) або назаранаў (па-габрэйску), або, яшчэ інакш, юдэаназаранаў. Сама назва тут не істотная, вядома, што адносіцца да адной і той жа секты.
Эбаніты (назаране) лічылі сябе з аднаго боку габрэямі, бо дакладна перайнялі іх традыцыі, але на самой справе імі не былі, бо прызнавалі ў Езусе прарока, а ён быў адкінуты габрэямі. З другога боку, яны лічылі сябе хрысціянамі, бо прызнавалі ў Езусе прарока, але не маглі быць такімі, бо адкідвалі Яго боскасць. Св. Геранім ў ліставанні са св. Аўгусцінам пісаў: “Яны лічаць сябе габрэямі і хрысціянамі, але на самой справе не з’яляюцца ні аднымі, ні другімі”.
Належыць падкрэсліць, што ў Каране вельмі часта гаворыцца пра назаранаў як сяброў і продкаў мусульманаў, што між іншым паказвае, што іслам паходзіць менавіта ад гэтай секты.

Ці можам тады казаць, што іслам паходзіць з секты, якая ператварылася ў рэлігію?

Дакладна так. Я б сказаў, што спачатку гэта была псеўдарэлігія, бо кожная секта з’яўляецца такой псеўдарэлігіяй, якая адыходзіць ад дактрыны дадзенай рэлігіі.

Таму іслам – гэта не новая рэлігія, як лічаць мусульмане. Яго карані ў юдаізме і хрысціянстве.

Вядома, гэта не новая рэлігія. Нам часта кажуць, што гэта новая рэлігія, з новым прарокам Магаметам, з новым месцам Меккай, з новай ідэалогіяй, з новымі вернікамі, якія называюцца мусульмане. Гэтая інфармацыя падаецца для таго, каб мы забылі аб відавочных юдэа-хрысціянскіх каранях ісламу. Юдэа-хрысціянскае паходжанне ісламу яскрава прадстаўленае і сур’ёзныя навукоўцы займаюцца гэтым пытаннем і яны згодныя, што гэта відавочна. Калі нехта лічыць, што гэта адна са шматлікіх гіпотэз, то ён проста несвядомы. Таму іслам – гэта не іншая рэлігія, незалежная, але маючая юдэа-хрысціянскія карані.

Ці Вы маглі б падаць прыклады з габрэйскай ці хрысціянскай традыцый, якія былі перайняты ісламам?

Можа распавяду пра такія найбольш вядомыя, як забарона спажывання свініны, абмыванне перад малітвай, мусульманская хустка, абразанне, якое абавязковае для прыняцця хлопцаў у мусульманскую супольнасць. Мусульманам здаецца, што гэта яны прыдумалі абразанне, а гэта ж вялікая габрэйская традыцыя! І абразанне і іншыя звычаі верна захоўваліся габрэямі яшчэ 2500 гадоў перад узнікненнем ісламу! Іншыя традыцыі былі непасрэдна запазычаныя ад хрысціянства. Пост - вялікая хрысціянская традыцыя – распачынаецца пасыпаннем галоваў попелам і папярэднічае вялікаму святу Уваскрасення Пана. Гэта не супадзенне, што пост у ісламе называецца “рамадан”, што па-арабску азначае “попел”, і заканчваецца вялікім святкаваннем! Таксама і мусульманскія малітоўныя пацеркі дзіўна падобныя да хрысціянскіх пацерак, якімі па сённяшні дзень карыстаюцца манахі ўсходняй традыцыі. Вядома, няма на іх (пацерках) крыжыка і розняцца малітвы, але іх лічба – 99 – выводзіцца з усходняй хрысціянскай традыцыі.

Таксама пяць асноваў ісламу: 1) вызнанне веры (el shahada), 2) рытуальная малітва пяць разоў на дзень па дзве хвіліны (el salat), 3) міласціна (el zakat), 4) пост (el ramadan), 5) пілігрымка (el hajj) – гэта вялікія юдэа-хрысціянскія традыцыі.

Ці іслам – гэта манатэістычная рэлігія?

Несумненна, іслам – адна з трох манатэістычных рэлігій разам з юдаізмам і хрысціянствам. Юдаізм з часоў Абрагама – манатэістычная рэлігія, таксама і хрысціянства захоўвае поўны манатэізм. Хрысціянства ў сваім Крэда кажа: “Веру ў Адзінага Бога…”. Адначасова ў гэтым манатэізме мы вызнаём веру ў Святую Тройцу. Верым у Бога ў Тройцы Святой Адзінага. Для нас Бог адначасова Адзін і ў Тройцы.

І гэта велізарнае пытанне да ісламу, я б сказаў – вялікая пастка для ісламу, бо чатырнаццаць стагоддзяў угаварваецца мусульманам, што Бог Адзін, але зусім не можа быць у Тройцы. Для мусульманіна замест вызнання веры ў Адзінага Бога – Алаха, несумненна важнейшым лічыцца пярэчыць веры ў Бога ў Тройцы Адзінага.

Ці Каран – гэта аб’яўленая Магамету кніга, ці яна з’яўляецца словам Бога?

Добрае пытанне (усмешка). Вядома, мы, хрысціяне, не можам думаць, што Магамет меў Божае аб’яўленне, бо Езус выразна сказаў, што пасля Яго не будзе новага аб’яўлення. Езус замыкае вялікае аб’яўленне Бога. Відавочна, гэта не азначае, што не можа быць аб’яўленняў Марыі, але не можа быць новага дагматычнага аб’яўлення. Як хрысціяне, мы не можам верыць, што пасля Езуса будзе нейкае новае аб’яўленне, якое павялічыла б наш шанец пайсці на Неба. Мусульмане сцвярджаюць, што раней быў юдаізм і хрысціянства, а толькі дзякуючы ісламу мы маем поўнае аб’яўленне. Езус збавіў нас праз свой крыж і ўваскрасенне, чаго можна жадаць болей?

Чарговы аспект, які нам паказвае, што мы не можам верыць у іх “аб’яўленне” - гэта розум. Паставіўшы розум у цэнтры разважанняў над ісламам, мы не можам прызнаць, што ён (іслам) быў аб’яўлены. Розум нам ясна паказвае, што паміж хрысціянскім і ісламскім аб’яўленнем існуе супярэчнасць. Хрысціянін не можа прызнаць сапраўдным мусульманскае “аб’яўленне”.

Каран амаль-што на кожнай старонцы гаворыць пра габрэяў і хрысціянаў, нібы няма ніякай сувязі, а тут такая выпадковая сувязь. Вялікія біблійныя постаці, такія як Адам і Ева (у Каране напісана: “жонка Адама”), Абрагам, Майсей, Ісаак, Ізмаэль, Якуб, прарокі, Езус, Мрыя, Захарыя, Ян Хрысціцель і шмат іншых – знаходзяцца і ў Каране. Вядома, іх гісторыі моцна змененыя, перайначаныя. На дадатак, нібы выпадкова, хто аб’явіў Каран Магамету? Арханёл Габрыэль! Г. зн. маўляў, Арханёл Габрыэль. Ці гэта выпадкова? Той самы анёл, які аб’явіў Марыі ўцелаўленне Божага Сына – Езуса Хрыста, Анёл Уцелаўлення, што з’яўляецца базай нашай хрысціянскай веры, гэты самы анёл з’яўляецца пасрэднікам паміж Алахам і Магаметам. Вядома, Марыі і Магамету ён падае супярэчныя звесткі. Марыі аб’яўлена, што яна народзіць Божага Сына, а Магамету кажа, што Алах не мае сына.

Пераходзячы цяпер да дактрыны ісламу, якая ж тады яго сапраўдная “тоеснасць”?

Калі мы мае свядомасць, якія гістарычныя карані ісламу, то можам перайсці да яго дактрыны, якая вельмі простая… надта простая. Іслам асноўвае сваю веру на адной адзінай малітве “шада” (shahada), адным кароткім сказе, які заключае ў сабе ўсё мусульманскае вызнанне веры і з’яўляецца яе сэрцам. Мусульманін паўтарае яе не толькі з нагоды пяці малітваў, пра якія я ўжо ўспамінаў, але таксама шмат разоў на працягу дня. Паміраючы мусульманін паўтарае шаду, а калі сам не ў стане, то гэта робяць за яго іншыя.

Што ж тады такое гэтая малітва – шада? Гэта мусульманскае вызнанне веры і адначасова непасрэднае адмаўленне Бога ў Тройцы Адзінага, якое выражаецца ў сказе: “Няма іншых багоў акрамя Алаха і Магамет – Яго прарок”.

Мусульманін у сваім вызнанні веры не гаворыць: “Веру ў адзінага Бога Алаха”, але “Няма іншага бога акрамя Алаха”. Хацелася б сказаць, што калі няма іншых багоў, то навошта так гаварыць?!

А адмаўленне само па сабе не існуе. Яно набірае сэнсу толькі пры наяўнасці сцвярджэння (афірмацыі), г. зн. ёсць тыя, хто лічыць, што існуе Бог адрозны ад Алаха, хто прыпісвае боскія прыкметы Алаха дзвюм асобам – Езусу і Марыі (гэта не зусім выразна напісана ў Каране). Для мусульман такія асобы – няверныя (mushrikun). У Каране ясна напісана, што гэта хрысціяне, веруючыя ў Трыадзінага Бога! Я часам чую, як ісламолагі кажуць, што для мусульман тыя асобы – палітэісты; аднак я пытаюся, дзе гэта напісана ў Каране?!

Але Марыя – гэта не асоба Святой Тройцы.

Вядома, не. Але ў ісламе гэтая Тройца дабравольна акрэсліваецца, што яшчэ раз падкрэслівае яго ератычнае паходжанне, бо назаране лічылі Марыю за адну з асобаў Тройцы.
У разуменні ісламу істотна ведаць, што мусульманін не абавязаны быць добрым, каб збавіцца. Выкананне пяці асноў не абавязковае, каб пайсці ў рай. Мусульманін, каб збавіцца, павінен адгаворваць шаду “Няма іншага Бога акрамя Алаха!”. Вы, хрысціяне, кажаце, што гэта не так, што ёсць адзін Бог, але ў Трох Асобах. Вы палітэісты, таму мы абавязаны вас забіць, бо няма іншага Бога акрамя Алаха, - кажа Каран. Вось рэчаіснасць ісламу, вось натура ісламу, вось небяспека ісламу.

Мусульманін апірае сваю веру, сваё духоўнае і псіхалагічнае жыццё на адмаўленні (негацыі)! Іслам – гэта рэлігійная барацьба супраць усіх, хто кажа, што не існуе іншага Бога акрамя Алаха; іслам – гэта няспынная абарона Алаха!
Я мяркую, што пакуль мы не зразумеем таго, што адмаўленне Трыадзінага Бога з’яўляецца сутнасцю ісламу, мы не будзем у стане зразумець праблем, якія выклікае іслам у свеце.
Гэта не так, як у католікаў, якія развіваюць сваю веру, можна сказаць, бясконца, бо Бог бясконцы, і яны будуць мець цэлую вечнасць (Неба), каб паглыбляць Яго пазнанне; ёсць асабістае спатканне з Езусам Хрыстом, малітва, якая заўсёды розная. Каталіцкае Крэда моцна развітае, з элементамі дактрыны, тысячамі твораў Айцоў Касцёла, тэолагаў, містыкаў, святых, сакрамэнты, бясконцасць розных малітваў… У шадзе, якая чытаецца 25 разоў на дзень, не гаворыцца: “Божа мой, зрабі, каб я быў добры для ўсіх, зрабі, каб я быў блізка да Цябе…”

А што такое джыхад і ці ён таксама з’яляецца часткай мусульманскай дактрыны?

Гэтае пытанне, здаецца, найважнейшае. Калі мы кажам “іслам”, то маем на ўвазе рэлігію, а на самой справе іслам – гэта не рэлігія, але рэлігійная барацьба. Гэта відавочная розніца. Калі б гэта была рэлігія з верай у Адзінага Бога, то ўзнікала б жаданне ўвасці ў духоўны кантакт з гэтым Богам, а мусульмане такой магчымасці не шукаюць. Так як я ўжо казаў, мусульманін у шадзе выказвае толькі адзін сказ: “Няма іншых багоў акрамя Алаха”, што азначае, што мусульманін гатовы змагацца з кожным, хто лічыць інакш – менавіта гэта і ёсць джыхад.

Мы часта чуем, што існуе іслам, настаўлены мірна і іслам ваюючы.

Іслам – гэта джыхад. Не можна казаць, што ёсць мусульмане, якія падтрымліваюць джыхад і мусульмане, якія не падтрымліваюць. Іслам – гэта джыхад. Іслам – гэта святая вайна. Іслам супрацьстаўляецца ўсім, хто яго не вызнае, а асабліва хрысціянам, веруючым ў Трыадзінага Бога!
Мусульмане падчас свайго малення ўнутрана рыхтуюцца да барацьбы. Яны знаходзяцца ў стане ўнутранай эксцытацыі і гэта ад наймалодшых гадоў.
Цяпер мы разумеем, што мусульмане, схіляючыся ў сваіх штодзённых малітвах, прымаюць барацьбу, святую вайну і гатовыя прысвяціць сваё жыццё для барацьбы з хрысціянствам. Гэта трэба разумець, каб мець паняцце аб сутнасці ісламу. Сёння, калі мы бачым у інтэрнэце сцэны атак на хрысціянаў, то чуем каментарыі, што гэта здзейсніла група нейкіх экстрэмістаў, фундаменталістаў, ісламістаў. Гаворыцца тады не пра іслам, але пра ісламізм. Але іслам адзін і апіраецца ён на адной крыніцы – Каране.

Чаму тады яны не забіваюць нас цяпер?

Вядома, яны разумеюць, што ў Еўропе ёсць закон, які іх не бароніць, і калі б яны каго забілі, то адразу трапілі б у рукі паліцыі. Вядома, што калі б новапрыбываючыя мусульмане пачалі забіваць іншых, то гэта азначала б іх канец. Аднак у Еўропе іслам вельмі добра арганізаваны. Яго сутнасць у тым, што, вядома, трэба перамагчы хрысціян (у асноўным жыхароў Еўропы, бо нават атэісты лічацца прасякнутымі хрысціянскай культурай). Трэба іх знішчыць і, каб гэта было эфектыўна, належыць прывесці ў Еўропу як найболей мусульман, і аднойчы, як толькі будзе вымаўлена слова “джыхад”, думаю, гэта хутка надыдзе, тады распачнецца разня, як гэта было ў арабскіх краінах на самым пачатку ісламу.
Гэта здаецца занадта страшным, але, нажаль, такая рэчаіснасць. Ёсць такое выказванне: “Молат ёсць для таго, каб ударыць, а цвік для таго, каб цярпліва чакаць”. Гэта значыць, калі ты моцны молат, то б’еш калі хочаш і па чым хочаш, а калі ты цвік, то цярпліва ўсё пераносіш і чакаеш часу, калі па табе ўдарыць молат!
Мусульмане цярпліва чакаюць гадзіны святой вайны, калі яна будзе аб’яўлена ў Еўропе. Яны рыхтуюцца няспынна, свядомыя таго, што пакуль павінны чакаць, застаючыся салдатамі ў рэзерве. “Маем у Францыі армію, якая складаецца з 3-4 мільёнаў мусульман, гатовых у кожную хвіліну да дзеяння”, - адказаў малады мусульманін, якога спытаў французскі журналіст Phillipe’a Aziz’a, цытаваны ў маёй кнізе.

Хто можа выдаць загад джыхаду, калі няма халіфа, які за гэта быў бы адказны?

Я асабіста лічу, што рашэнне на міжнародным узроўні прыме адказная духоўная асоба з груповак Хазбала ці Хамас, або нейкі лідэр з Універсітэту Le Cité de la Al-Azhar у Каіры, які для мусульман мае міжнародны аўтарытэт. Дастаткова, каб прадстаўнік універсітэту абвясціў фатва і я перакананы, што ня важна ў якім месцы на свеце фатва будзе здзейснена.

Ці мусульмане маюць свядомасць усяго гэтага?

Многія гэта усведамляюць. Я паходжу з мусульманскай сям’і. Калі я езджу ў Махрэб і сустракаюся са сваякамі з боку майго бацькі, то яны мяне часта пытаюцца і атакуюць. Перадусім пытаюцца, як магу быць хрысціянінам і верыць у некалькіх багоў. Адчуваецца гэтая агрэсіўнасць і гатоўнасць да барацьбы. У адносінах да мяне яны менш агрэсіўныя, бо мы - сваякі, але бачу, што ва ўсім гэтым яны моцна загубленыя. У ісламе, упайваючы шаду ад наймалодшых гадоў, людзей рыхтуюць да барацьбы. Не ўсе да яе поўнасцю падрыхтаваныя, але, як кажа турэцкі біскуп Бернардзіні, тыя, хто маюць сумненні ў момант загаду, ідуць за іншымі. Яны скажуць сабе, што гэта час Алаха, час Яго Суду і тады шмат мусульман, якіх сёння называем памяркоўнымі, пойдуць на барацьбу.

Калі ў арабскай краіне даходзіць да катаванняў ці забойства хрысціянаў, ніколі мы не знойдзем нікога, хто скажа, што з тым не згаджаецца, што гэта недапушчальна, ніхто такое забойства не асудзіць. Нават т. зв. памяркоўныя мусульмане не адмовяць гэтага. У арабскіх краінах няма ніводнага кіраўніцтва, якое будзе рэагаваць, калі ахвярай агрэсіі будзе не-мусульманін. Няважна, ці ахвярамі будуць тры асобы ці 50 тысяч. Скажуць, што гэта ж хрысціяне, намякаючы, што нават добра, што так сталася.

А хрысціяне ці нават атэісты ў Францыі ці Еўропе маюць свядомасць таго, што прыносіць іслам?

Вядома, што не. Хто мае свядомасць, што іслам – гэта рэлігійная барацьба? Нам, хрысціянам, ад наймалодшых гадоў упайваюць 10 запаведзяў, каб быць лепшым, каб рабіць дабро, не красці, не забіваць і г.д. Мы ведаем, што не можам распаўсюджваць сваю рэлігію ўсімі магчымымі спосабамі. Для нас найважнейшае быць хрысціянінам і жыць як хрысціянін.
Найважнейшае для мусульманіна – гэта адгаворваць шаду і рыхтавацца да барацьбы, каб распаўсюдзіць іслам любымі сродкамі. Мусульмане, масава прыбываючы ў Еўропу, ведаюць, што здабыўшы кавалак зямлі, на іх думку – язычніцкай, здабываюць гэтую зямлю для ісламу. Вядома, што мусульманін часта прыбывае ў Стары Свет у сувязі з лепшай эканамічнай ці сацыяльнай сітуацыяй, але таксама з перакананнем выканання духоўнай місіі. Распаўсюджваючы іслам ў Еўропе, яны працуюць для Алаха і ведаюць, што Алах іх узнагародзіць, нават калі трэба будзе забіваць людзей ці змагацца з імі. Яны перакананыя, што Алах будзе шчаслівы.

Напрыклад, адна з мэтаў таго, што цяпер адбываецца ў Ліване – пазбыцца хрысціянаў. На пачатку вайны ў 1975 годзе, якая трывала 17 гадоў, у Ліване пражывала 75 прац. хрысціянаў. Цяпер іх толькі 20 прац., а пасля апошніх падзей (вайна Ізраіль – Хазбала, восень 2006 г.) яшчэ меней! Хазбала, фінансаваная Іранам, за якім стаяць магутныя фінансісты свету, знішчаючы паўднёвы Ліван, пазбываецца хрысціянаў. Хрысціяне не маюць за што вярнуцца, не маюць за што адбудаваць свае знішчаныя дамы, не маюць на гэта ніякіх сродкаў. А вяртаючыя мусульмане маюць права на 20 тыс. еўра на адбудову дому. Гэтыя звесткі можна знайсці на старонках інтэрнэту. Мусульманскія жанчыны за нашэнне хустак атрымліваюць штомесяц 200 еўра, а мусульмане за нашэнне барады – 400 еўра. За ўсім гэтым стаіць Хазбала, паходзячая з Ірану. Падобным чынам іслам уваходзіць у Еўропу.

Чаму далей выконваюцца смяротныя пакарнні над мусульмананмі, навернутымі на хрысціянства?

Таму што ў ісламе забіваюць у абароне Алаха, і не лічаць, што забойства нявінных асобаў – злачынства. Наколькі гэта нелагічна. У ісламе не існуе сувязь паміж верай і розумам. Розум выкінуты з веры. Найбольш у ісламе не можна задумвацца над сваёй верай. Таму, мяркую, што словы Бенедыкта XVI, выказаныя ў верасні 2005 г. ў Ратысбоне, будуць прычынай шматлікіх навяртанняў, бо мусульмане, якія пачынаюць задумвацца над сваёй рэлігіяй, адкрыюць, што яна не праўдзівая. Іслам трымаецца столькі вякоў толькі з-за няведання. Іслам, каб выжыць, адкідвае розум. Калі б іслам памясціў розум у рэфлексіі над сваёй верай, упаў бы, бо ён зусім нелагічны.

У ісламе ніякага значэння не мае таксама гісторыя. Напрыклад, адзін з маіх дзядзькаў аднойчы мне даказваў, што Абрагам быў дзядзькам Магамета. Я яму на гэта адказаў, што паміж імі некалькі тысяч гадоў розніцы, таму напэўна гэта быў вельмі стары дзядзька (усмешка). Аднак ён мне сказаў, што так напісана ў Каране і канец (пра гэта гаворыцца ў Суне, якая з’яўляецца каментарыем да Карану). Калі нешта напісана ў Каране або Суне, то над гэтым ужо не задумваюцца, нават калі гэта лагічна не з’яўляецца адным цэлым. У Каране таксама напісана, што Мірыям – маці Езуса і адначасова, што яна сястра Майсея і Аарона. Гэта ня важна, што іх дзеліць амаль 2000 гадоў! Так напісана ў Каране і так павінна быць!

Вяртаючыся да пытання, як распавядаў адзін са святароў Ліёну, калі на трэці тыдзень пасля святога хросту маладога чалавека з ліёнскіх прадмесцяў знайшлі зарэзаным на смерць, то рэгіянальная прэса напісала, што гэта было выпраўленне рахункаў падчас бойкі паміж маладымі бандытамі. Мы ведаем, што прычынай забойства было прыняцце святога хросту. Гэта частая з’ява таксама і ў Еўропе. Усе хрышчэнні ў арабскіх краінах адбываюцца ў вялікай-вялікай таямніцы. Смяротнае пакаранне тым мусульманам, якія прымаюць хрост, паходзіць з мусульманскага закону шарыяту, які выводзіцца з Карану. У ім напісана, што належыць забіваць перахрышчаных і ўсюды іх вышукваць. Таму ва ўсіх справах адносна пераходу мусульман на хрысціянскую веру належыць быць вельмі асцярожнымі.

Прафесары, навукоўцы і ўся інтэлігенцыя ісламу, як яны гэта тлумачаць?

Каб растлумачыць нейкія супярэчнасці Карану, паўстала Суна. Гэта збор па-над мільёна выясненняў. “Растлумачваючы” супярэчнасці ў Каране, ствараюцца чарговыя, штурхаючы людзей да поўнага няведання. На самой справе нічога не выясняецца і гэта вялікая праблема.
Я сустракаю шмат мусульман, якія пачалі задаваць сабе пытанні і ў выніку напаўняцца ўсё большымі сумненнямі адносна ісламу. Яны часта змяняюць веравызнанне, пераходзяць на хрысціянства. Я ведаю мусульманіна, які змяніў вызнанне ў выніку пераследу хрысціянаў у Егіпце. Ён сказаў сабе, што нельга так паступаць і скончыў тым, што адкрыў хрысціянства.

Пры маёй бытнасці ў Егіпце, размаўляючы з маладой мусульманкай, я расказваў ёй пра Евангелле. Яна раптоўна мяне спыніла, кажучы, ці не ведаю я, што калі яна паверыць і пяройдзе на хрысціянства, то будзе асуджаная на смяротнае пакаранне кіраўніцтвам сваёй краіны. Я адказаў ёй, што ведаю. Але сказаў ёй таксама, што яна свабодная асоба! Працягваючы размову, я падараваў ёй Біблію па-арабску і англійску, і, выязджаючы з Егіпту, я ведаў, што яна прачытала ўжо чатыры Евангеллі і Пасланні св. Пятра. Яна была моцна ўзрушаная ўсім тым, што змагла адкрыць у Евангеллі.

Ці праўда, што мусульмане, якія перайшлі на хрысціянства, далей удзельнічаюць у ісламскіх святах?

Нажаль так, гэта праўда. Нажаль для іх, вядома, бо яны вымушаныя хавацца з-за небяспекі, якая ім пагражае. Нават нядаўна, падпісваючы кнігу, да мяне звярнуўся адзін малады чалавек кажучы, што сарваў з ісламам, што болей ня хоча пра яго чуць, але ўдзельнічае ў мусульманскіх маленнях з-за страху перад рэпрэсіямі.
Адначасова я хачу падкрэсліць, што вельмі часта навернуты на хрысціянства мусульманін рыхтуецца на мучаніцтва.

Што вы мяркуеце адносна дэкларацыі “Nostra aetate” ІІ Ватыканскага Сабора, якая датычыць дыялогу з іншымі рэлігіямі, і якая вельмі лагодна адносіцца да ісламу. Ці не супярэчыць гэта таму, што Вы кажаце?

Я хацеў бы зазначыць, што дэкларацыя, пра якую Вы ўспамінаеце, адносіцца не да нашага стаўлення да ісламу, заснаванага на Каране, але нашага стаўлення да мусульман. Таму лічу, што гэта не супярэчыць сказанаму мной. Я асабіста, сустракаючыя з імамамі ці звычайнымі мусульманамі, не аддзяляю адразу праўдаў хрысціянскай веры і не ўдаюся з імі зараз жа ў палеміку. Падчас размоваў з мусульманамі спрабую знайсці і падкрэсліць супольныя добрыя прыкметы, яднаючыя нас пункты. Я стараюся практыкаваць менавіта тое, чаму навучае Сабор. Калі мусульманін кажа мне, што верыць у Бога, то я яму адказваю, што гэта вельмі добра. Ён працягвае далей, што верыць у Езуса як прарока, зноў кажу - добра, што так верыць. Спачатку згаджаюся, але далей кажу яму так: “увага, вы выводзіцеся з юдэа-хрысціянскай секты і супраціўляецеся боскасці Езуса”; далей тлумачу яму, што яны памыляюцца, трымаючыся ў апазіцыі да хрысціянскай дактрыны. Касцёл, набліжаючыся, не жадае пакінуць мусульманаў у тым, у чым яны трываюць, але дапамагчы ім адкрыць хрысціянскую веру, кранаючы справы, якія нас яднаюць і якія, магчыма, дазволяць ім у будучыні перайсці з ісламу на хрысціянства. Гэта вялікі выклік, вялікая праца.

Напрыклад. Нядаўна перад канферэнцыяй падышоў да мяне малады 20-гадовы мусульманін з Марока. Ён сказаў мне, што ўся яго сям’я – мусульмане, але калі ён задумваецца, то ўзнікаюць пытанні, сумненні і што ён знаходзіцца на этапе пошуку. Я папярэдзіў яго, што ў дыскусіі буду жорсткі адносна ісламу, а ён на гэта сказаў, што адкрыты. Я прадставіў яму ўсё тое, аб чым і цяпер з Вамі размаўляю пра карані, дактрыну, небяспекі. Пасля лекцыі, калі я на яго паглядзеў, убачыў, што ён зусім збялеў. Я зразумеў, што сказанае мной зусім яго дэстабілізавала, захістала ўсё, у што ён верыць, і што з маленства яму ўпайвалася. На працягу некалькіх хвілін я “змёў” усё, чым ён заўсёды жыў. Пасля я да яго падышоў і спытаўся, ці тое, што ён пачуў, цяжкае? Ён адказаў, што гэта шчырая праўда! Цяжкая, але праўда! “Я шукаю праўду”, - сказаў ён. - “Калі дайду да таго, што ўсё пачутае мной – праўда, то заяўляю, што стану хрысціянінам”. Гэта была найпрыгажэйшая дэкларацыя, якую я чуў пасля многіх тыдняў.

Вы распавялі пра столькі ўражваючых рэчаў, што немагчыма не спытацца пра нейкія рэчы, якія пакінулі б надзею на пазітыўнае развіццё падзей. Ці ёсць такія?

Так, сапраўды ўсё, пра што мы размаўлялі, трывожыць і родзіць у нашых сэрцах страх. Хачу сказаць, што страх – гэта прамінаючая хвіліна, стан, дзякуючы якому адкрываем рэчаіснасць. Многія людзі кажуць, што нельга баяцца. Мяркую, што трэба баяцца, бо калі мы прайшлі праз страх і нам удалося зняць яго заслону, то пасля мы ведаем, што рабіць.

Факты ясна нам паказваюць, што падзеі пойдуць у дрэнным напрамку з-за ісламу. Многія гады на гэта закрывалі вочы і цяпер маем адпаведныя наступствы. Належыць сказаць, што ёсць надзея. Добры Бог мае ў апецы ўсіх, хто слухае слова Божае і абвяшчае веру ў Яго. Пан Бог сцеражэ нас і адначасова кажа быць адважнымі і казаць праўду. Ведаю, што ўсё гэта цяжка прыняць, але ці з гэтай прычыны не казаць? Думаю, што тыя, хто прымае праўду, у нейкім сэнсе паддаюцца перасудам. Яны зразумеюць расклад рэчаў і будуць, можна сказаць, падрыхтаваныя на падзеі, якія выкліча іслам. Чым больш мы свядомыя ісламу, тым лепей зможам падрыхтавацца ў адпаведны момант.

Пра што канкрэтна Вы думаеце?

Трэба падрыхтаваць законы, якія абароняць нас ад мусульманскіх законаў. Таму важна, каб людзі, якія займаюцца палітыкай, мелі свядомасць таго, што такое іслам і змаглі рэагаваць на палітычным узроўні. Супрацьстаўляцца мусульманскім законам, якія, напрыклад, на прадмесцях вялікіх гарадоў і правінцый Францыі ўжо гангрэнуюць краіну. Падобна на еўрапейскім узроўні. Далей, не выбіраць палітыкаў, якія спрыяюць ісламу, гэта павінна быць важным крытэрыем пры галасаванні. На асабістым узроўні належыць мець свядомасць і дзейнічаць паводле сваіх магчымасцей. Я б параўнаў гэтую сітуацыю да часоў Ноя. Ной папярэджваў, заклікаў, людзі аднак не дапускалі да сябе той страшнай думкі пра патоп, не хацелі ведаць. Выратаваліся тыя, хто паслухаў Ноя і ўвашоў у Каўчэг. Усе тыя, хто, як той страус з байкі, схаваў сваю галаву ў пясок і не хацеў дапусціць да сябе цяжкай праўды пра іслам, будуць цярпець яго наступствы.

Аднак найважнейшая справа – гэта малітва, зварот да Бога, маленне Яго аб дапамозе, аб прабачэнні.
Магчыма, патрэбнае патрасенне, каб людзі адкрылі вочы, убачылі зло і звярнуліся да Бога. Бог нас сцеражэ, але і рыхтуе нас.

Дзякую за размову.

Парыж, 20 лістапада 2006.

пераклад:sviatar
паводле: http://www.fronda.pl/news/czytaj/jean_alcader_islam_nie_jest_religia



2 каментары

You can follow any responses to this entry through the RSS 2.0 feed. You can skip to the end and leave a response. Pinging is currently not allowed.

Runi
Лют 8, 2010 10:27

А я вам скажу одно: за всем этим нытьем и сталкиванием нас с арабским миром стоят сионисты. Не может быть серьезного противостояния между технологичной Европой и отсталыми черномазыми арабами. Они и двести лет назад хотели нас всех уничтожить, да силенок не хватало. Мы на разных ступенях цивилизационного развития. Просто потом в головы европейцев сионисты вбили идеи толерантности, терпимости и теперь мы имеем армии арабов в странах западной Европы. Для Сиона главное уничтожить европейскую цивилизацию. Как всегда чужими руками-арабов-мусульман.А потом черномазыми они смогут нормально управлять. Европейские христианские ценности уже размыты, исламские размоются путем приобщения к европейским стандартам качества жизни и мультикультуре. А дальше останется планета Мики-маусчов, которой управлять будут главные правозащитники мира, готовые верещать о правах человека в любой точке земного шара, и успешно воплощающие расовые законы СС у себя в стране-Израиле.
Но не сцыте- беларусы еще не сказали свое слово! А беларусы-люди серьезные, народ Вяликага Княства. И сейчас самая независимая европейская держава. Я серьезно,между прочим.

Крывіч
Ск 12, 2010 14:59

Сапраўды мы незалежныя, але і ў нас ёсьць дэмаграфічныя праблемы, як у старой Еўропе і праблемы з імігрантамі.

Leave a Reply

Comment

Беларусь, Навіны - Врн 7, 2010 21:29 - Каментароў няма

Роднай мове – падтрымку Закона

Больш пра Беларусь


Навіны, Правы Альянс - Врн 2, 2010 22:22 - 6 каментароў

Имитация заботы о людях.

Больш пра Правы Альянс


Навіны, Сьвет - Врн 7, 2010 21:22 - Каментароў няма

7 фактов про иммиграцию в Великобританию.

Больш пра Сьвет


Гiсторыя - Врн 8, 2010 10:40 - Адзін камэнтар

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы

Больш пра Бібліятэка