Навіны, Правы Альянс - Written by pravyaljans on Чацвер, Студзень 28, 2010 23:58 - Каментароў няма

ІКУ “Правы Альянс” працягвае барацьбу з алкагалізмам у Фрунзенскім раёне г. Мінска

1442.jpg 27 студзеня у Мінгарвыканкаме адбылося паседжанне Гарадской камісіі па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам. На паседжанні было разгледжана пытанне кругласуткавага гандлю спіртнымі напоямі, што ажыццяўляе крама №28 ААА “Азарэнне” па вул. Бельскага, 69. Нагадаем, што гэтае пытанне было ўзнята актывістамі “ Правага Альянсу” і руху “За свабоду”, ініцыяваўшымі ў Фрунзенскім раёне сталіцы грамадскую кампанію “Цвярозы позірк”. У рамках кампаніі ў Мінгарвыканкам быў накіраваны адмысловы ліст, прысвечаны праблеме.
Як стала вядома, на паседжанні камісіі была дадзена станоўчая ацэнка дзеянням грамадскасці ў напрамку барацьбы з алкагалізацыяй насельніцтва. Аднак, як часта бывае ў беларускай улады, канкрэтнага рашэння прынята не было. Акрамя таго, спрацавала вядомая практыка чыноўнікаў-у кожнай сітуацыі знаходзіць крайняга. Крайнім, як заўжды, апынулася асоба насамрэч найменш адказная за прыняццё рашэнняў.
Увечары 27 студзеня на мабільны тэлефон кіраўніка кампаніі “Цвярозы Позірк” патэлефанавала загадчыца крамы Лукашэвіч Надзея Ўладзіміраўна. У роспачы жанчына паведаміла, што атрымалася вінаватай у склаўшайся сітуацыі, хаця загад на адкрыццё начной крамы і кругласуткавы гандль алкагольнымі вырабамі даў асабіста міністр гандлю ў чэрвені 2009 года падчас наведвання гандлёвай сеткі “Азарэнне”.  Цягам 20-хвіліннай размовы высветлілася, што сп. Лукашэвіч апынулася паміж молатам і накавадлам, у сітуацыі калі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ціцянкоў патрабуе зачыніць начны аддзел крамы, а Міністэрства Гандлю патрабуе павелічэння тавараабароту і прыбыткаў, у тым ліку ад продажу айчыннай алкагольнай прадукцыі. Кіраўнік ініцыятывы “Цвярозы позірк” Алесь Шпакоўскі выказаў загадчыцы крамы спачуванне і наступную пазіцыю-актывісты кампаніі не супраць начнога гандлю і павелічэння тавараабароту, аднак травіць народ водкай і танным пладова-ягадным віном не дазволяць.
На тэрміновай нарадзе актывісты кампаніі вырашылі, звяртацца з прапановамі ў Міністэрства Гандлю і арганізаваць пікетаванне крамы ў выпадку працягу кругласуткавага гандлю спіртнымі напоямі.



Leave a Reply

Comment

Беларусь, Навіны - Врн 7, 2010 21:29 - Каментароў няма

Роднай мове – падтрымку Закона

Больш пра Беларусь


Навіны, Правы Альянс - Врн 2, 2010 22:22 - 6 каментароў

Имитация заботы о людях.

Больш пра Правы Альянс


Навіны, Сьвет - Врн 7, 2010 21:22 - Каментароў няма

7 фактов про иммиграцию в Великобританию.

Больш пра Сьвет


Гiсторыя - Врн 8, 2010 10:40 - Адзін камэнтар

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы

Больш пра Бібліятэка