Правы Альянс - Written by aljans on Нядзеля, Студзень 24, 2010 13:34 - Каментароў няма
Антымак
Наша ініцыятыва “Антымак” аб’ядноўвае людзей - сапраўдных патрыётаў Бацькаўшчыны, тых, хто не можа раўнадушна глядзець на тое, як наркотыкі год за годам выкошваюць з нашага грамадства тысячы маладых людзей. У межах ініцыятывы працуюць людзі розных поглядаў, сацыяльнага статуса і палітычных перакананняў. Галоўнае, што нас яднае - неабыякавасць да аблічча краіны якой мы жывем і лёсу нашых суграмадзянаў.
Дзесяткі тысяч рабочых рук сёння страчвае Беларусь. Замест таго каб працаваць на карысць Айчыны наша моладзь гніе ў турмах, памірае ў шпіталях, а часта і ў пустых кватэрах-прытонах, не вытрымаўшы чарговай “ломкі” ці “перадозу“. Колькасць наркаманаў у нашай краіне пераваліла за 100 тысяч. Большасць з якіх - маладыя людзі ва ўзросце 20-35 гадоў. Пералічанае вышэй – не прычына, а следства.
На жаль, справа не толькі ў свядомым выбары гэтых людзей, іх жаданні атрымаць “кайф”, сыйсці ад жыццёвых праблем. Справа ў тым, што гэты выбар на Беларусі з’яўляецца фактычна навязаным, атрута, якая павінна быць забаронена - у нашай краіне прадаецца амаль легальна, павялічваючы спакусу маладых беларусаў.
На працягу года наркагандляры, карыстаючыся безадказнасцю і бюрыкратычнай валакітай з боку асобных чыноўнікаў, безперашкодна гандлявалі сінтэтычным клонам марыхуаны (так званыя сумесі для курэння “ спайс”, “ чылін” і інш.), бо яго хімічныя кмпаненты не былі ўнесены ў дзяржаўны спіс наркатычных рэчаў. Толькі пасля жорсткай рэакцыі грамадзянскай супольнасці, “антыспайсавай” кампаніі, праведзенай ІКУ “Правы Альянс”, шматлікіх публікацый і рэпартажаў у СМІ было прынята рашэнне аб забароне “спайса”, але толькі з 1-га студзеня 2010 г., а дагэтуль злачынцы працягвалі зарабляць свае брудныя грошы на здароўі беларускай Нацыі.
Але сапраўдным злом, бічом беларускага грамадства стала макавая наркаманія, якая цалкам палягае ў вырабе апіятаў з даступнага ў свабодным продажы насення харчовага маку. Такі спосаб вырабу наркотыка атрымаў у айчынных наркаспажыўцоў шалёную папулярнасць. Справа тут у даступнасці наркатычных кампанентаў: набыўшы ў адной краме мак, а ў іншай ацэтон, хворы на наркаманію чалавек, спакойна, у хатніх умовах можа атрымаць порцыю наркотыка. Папулярнасць гэтага зелля пацвярджаецца тым, што наркотык стала ўвайшоў у сучасны фальклор побач з агульнавядомым “чарнілам” і таксама атрымаў свю назву - “бубкі”. Менавіта “бубачныя” наркамны складаюць 60-70% наркаспажыўцоў на Беларусі. Небяспека “бубак” яшчэ і ў тым, што яны выклікаюць моцны постпрыёмны сіндром, “бубкавая ломка” нашмат больш жорсткая і мацнейшая чым ад сумнавядомых гераіну і метадона. Працягласць жыцця спажыўца “бубак” 3-5 гадоў.
Ва ўладных структурах неаднойчы падымалася пытанне аб неабходнасці прыняцця мераў па вырашэнню гэтай праблемы, выказваліся слушныя прпановы. Але, як у вядомай басні Крылова “Воз и ныне там»!
У чым жа справа? Можа ў тым, што насенне маку - адзіны на Беларусі прадукт, кошт на які цягам апошніх некалькіх гадоў павялічыўся ў 30 разоў! Па нашай інфармацыі, штодзённы прыбытак ад рэалізацыі «бубак» толькі ў г. Мінску складае 300 тысяч еўра! Паламанымі жыццямі дзялкі-злачынцы расплочваюцца за шыкоўныя катэджы, замежныя адпачынкі, вытанчаныя стравы ў рэстарацыях!
Прыйшоўшы да высновы, што ўлада не ў стане вырашыць праблему, мы, неабыякавыя да будучыні Айчыны людзі, вырашылі падняцца на барацьбу з гэтым злом і дамагчыся ад улады ліквідацыі наркамафіі на нашай зямлі! Мы гатовы прыняць любую дапамогу, і самі, па меры сілаў, гатовы дапамагчы трапіўшым у бяду. Мы заклікаем да супрацоўніцтва ўсіх нераўнадушных суайчыннікаў. Мы чакаем вашых прапаноў па арганізацыі супрацы, прапаноў па аптымізацыі дзеючага заканадаўства, якія лягуць у аснову нашага зварота ў органы ўлады. Нам патрэбна інфармацыі па праблеме ад вас: звесткі аб тых, хто, не баючыся суда Божага і зямнога, прадае атруту на беларускай зямлі.
Мы вартыя жыць у шчаслівай краіне! Мы выступаем ЗА БЕЛАРУСЬ БЕЗ НАРКОТЫКАЎ!
Каардынатар ініцыятывы «Антымак» Аляксандр Шпакоўскі
Падрабязней пра кампанію на сайце :Антымак
Беларусь, Навіны - Врн 7, 2010 21:29 - Каментароў няма
Роднай мове – падтрымку Закона
Больш пра Беларусь
- Працягваецца праца над аднаўленнем Полацкага Евангелля
- Церковный колокол времен ВКЛ нашли на Лиозненщине
- С Гомеля Беларусь начнет превращаться в отстойник вредных и устаревших производств Евросоюза
- Перамога беларусаў
- Кантрабанда наркотыкаў праз Беларусь вырасла амаль у тысячу разоў
Навіны, Правы Альянс - Врн 2, 2010 22:22 - 6 каментароў
Имитация заботы о людях.
Больш пра Правы Альянс
- Солигорск-город «бубок»?!
- Правы Альянс перадаў петыцыю
- Забарона за забаронай
- Мингорисполком - обманул
- Пікет за незалежнасьць
Навіны, Сьвет - Врн 7, 2010 21:22 - Каментароў няма
7 фактов про иммиграцию в Великобританию.
Больш пра Сьвет
- Ў ФРГ адбылася масавая аблава на неанацыстаў.
- Федеральный суд ФРГ запретил современный гитлерюгенд
- Нацыяналісты і радыкалы будуць браць уладу ў райсаветах Кіева разам
- ЭТА спыняе барацьбу
- Мінабароны Ўкраіны: «Слава Ўкраіне – героям слава!».
Гiсторыя - Врн 8, 2010 10:40 - Адзін камэнтар
Сёння Дзень беларускай вайсковай славы
Больш пра Бібліятэка
- Правая Европа: страны Старого Света устали от цыган, арабов и негров
- Шатландскія урокі.
- Андрей Санников – кандидат от власти или нас в очередной раз хотят «надуть»
- Невялічкі дадатак да й без таго добрай працы
- У пошуках «Цара Давыда»


Leave a Reply