Артыкулы, Бібліятэка, Навіны - Written by pravyaljans on Нядзеля, лiстапада 29, 2009 14:10 - 7 каментароў
Беларускім дзецям - БЕЛАРУСКУЮ школу!
Адклікаючыся на просьбу паважанай рэдакцыі што-небудзь напісаць для нацыянальных медыя, паспрабую сказаць колькі словаў па тэме яшчэ нядаўна быўшай для мяне часткай жыцця, тэме, якая і зараз не пакідае мяне раўнадушным, вымушаючы з трывогай глядзець у будучыню. Гаворка пойдзе аб айчыннай сістэме адукацыі, якая, без перабольшвання маю сьмеласць сцвярджаць, з’яўляецца краявугольным каменем дзяржаўнай “саўковай” палітыкі апошніх гадоў, будучы апошнім аплотам рэшткаў камунізма.
Адразу зраблю агаворку, што я маю поўнае права выказваць свае меркаванні ў якасці эксперта, бо маю кваліфікацыю настаўніка і стаж працы на розных пасадах у сістэме адукацыі. Такім чынам, прапаную вам свой аналіз беларускай адукацыйнай сістэмы па асноўнасцвярджаючых пунктах, які я распачынаю серыяй публікацыяў:
І. Адукацыя або “дело Ленина живет» ?
Сучасныя ўстановы адукацыі нашмат больш правільна было б назваць установамі камуністычнага выхавання. Галоўны ўпор робіцца менавіта на выхаваўчую функцыю педагагічнай дзейнасці. Непасрэдна выхаванням на думку беларускіх “макаранак” з Міністэрства адукацыі павінны займацца класныя кіраўнікі, педагогі-арганізатары, сацыяльныя педагогі, псіхолагі. Для каардынацыі гэтай дзейнасці ва ўстановах адукацыі існуе спецыяльная пасада “намеснік дырэктара па выхаваўчай працы”. Апошнім часам да абрэвіятуры “выхаваўчая” звычайна дадаюць тэрмін “ідэалагічная”, хаця ў абсалютнай большасці гэтыя людзі мала што разумеюць у ідэалогіі, як дарэчы і ў выхаванні. Раз на тыдзень класныя кіраўнікі, куратары студэнцкіх групаў павінны праводзіць “Единый день информирования», згодна агульнарэспубліканскага плана распрацаванага ў Міністэрстве адукацыі. Тэматыка “единых дней” прымушае хвалявацца за псіхічнае здароўе іх распрацоўшчыкаў: «пионеры-герои», «7 ноября - День великой октябрьской революции», « 1 октября - День пожилых людей»- вось далёка няпоўны спіс лухты, якой педагогі павінны дурыць галаву навучэнцам на пачатку 21-га стагоддзя. На тэрыторыі устаноў адукацыі актыўна дзейнічаюць “грамадскія аб’яднанні”: БРОО – сучасныя “октябрята”, БРПО – “пионеры”, ну і вядома, БРСМ – “комсомольцы”. Сур’ёзныя дзядзькі і цёцькі з огранаў дзяржўнай улады патрабуюць ад педагогаў “ показать рост численности патриотических обьединений”, таму на паперы гэтыя аб’яднанні растуць быццам бы на дражжах, праводзяць шматлікія акцыі і мерапрыемствы.
Атрымліваецца вельмі гаротная карціна, моладзь беларуская знаходзіцца пад уплывам камуністычнай дурноты. Але так ёсць толькі на першы позірк.
Насамрэч, абсалютная большасць выхаваўчых мерапрыемстваў праводзіцца толькі на паперы і існуе хіба-што ў хворых галовах іх распрацоўшчыкаў. Ні навучэнцы, ні іх настаўнікі, ні нават правяраючыя з раённых аддзелаў адукацыці не ўспрымаюць сур’ёзна закасцянелую саўковую лухту, таму ўсе ідэалагічныя працэсы ў беларускай сістэме адукацыі з’яўляюцца пустым фармалізмам, тратай дзяржаўных грошай, не нясуць аніякай сэнсавай нагрузкі. Канешне, бываюць і выключэнні з правілаў, але спробы “ загрузіць” нашу моладзь марксісцка-ленінскімі ідэямі выглядаюць смешна і няўдала.
Прывяду яскравы прыклад з уласнай практыкі: выконваючы службовыя абавязкі патрапіў я на “день информирования» у адзін з мінскіх ПТК. Надзвычай цікавая была карціна: настаўніца “учитель брежневской эпохи» з надрывам у голасе расказвала групе стрыжаных маладзёнаў, апранутых у танныя світшоты “Pitbull”, пра подзьвігі піянераў-герояў, “ про то как 12-ти летний мальчик-пионер Петр Клыпа героически уничтожал фашистских захватчиков”. Маладзёны, папярэджаныя адміністрацыяй ПТК аб візіце правяраючых, сядзелі ціха, але па выразу іх твараў было бачна, што Пеця Клыпа ад іх невярагодна далёка. Па сканчэнні « оригинального информационного часа в исполнении опытнейшего педагога» я падзякаваў настаўніцы і адміністрацыі, адзначыў правільную ідэалагічную скіраванасць інфармацыйнай гадзіны. Пасля чаго прайшоўся па аўдыторыях ПТК, найбольш мяне цікавілі надпісы на партах, менавіта па гэтаму жывапісу можна даведацца сапраўдныя настроі вучнёўскай моладзі. Сярод рознай мацяршчыны і пахабства сустракаліся і надпісы ідэалагічныя кшталту “Antifa», « 100% Dinamo», нярэдкімі быў надпіс « Skinhead”, а на адной з партаў я убачыў выразаную ці то нажом, ці то ключамі велізарную свастыку. І што б на гэта сказаў легендарны піянер Пётр Клыпа!?
Відавочна, што выцягнутая на паверхню з забыцця махровая ленінская ідэалогія далекая сучаснай моладзі, вырасшыя ў гады незалежнасці людзі не раздзяляюць настальгію па савецкіх часах камсамольскіх работнікаў, што акапаліся у ворганах дзяржаўнага кіравання. Камсамольцы больш ніколі не змогуць “ внедрить в сознание масс” камуністычную ідэю, пабудаваць “ уголок бывшего Союза, островок стабильности» на тэрыторыі нашай Радзімы. Але захапіўшы ўладу ў галіне адукацыі, саўковыя чыноўнікі ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы нашай дзяржавы. Па іх ініцыятыве з устаноў адукацыі выціснутая на задворкі беларуская мова, знішчана патрыятычнае выхаванне, заснаванае на гістарычнай традыцыі беларускага народа. Выхаваўчая функцыя устаноў адукацыі зведзена да выканання ганебнага абавязку ідэалагічнага рупару ідэй камунізма, забытых і дыскрэдытаваных яшчэ ў мінулым стагоддзі. Парадокс: сістэма адукацыі у Беларусі не з’яўляецца беларускай! Гэта савецкая сістэма, вымушаная жыць у новых рэаліях! Але час дыктуе свае законы, упэўнены што на працягу кароткага тэрміна у айчыннай сістэме адукацыі адбудуцца лёсавызначальныя змены, савецкі анахранізм сыдзе ў нябыт, на месца камсамольскіх работнікаў прыдуць сапраўдныя прафесіяналы-настаўнікі, а беларускія дзеці будуць хадзіць у сапраўды БЕЛАРСКУЮ школу.
7 каментароў
siarzhuk
На гістфак (бду) зганяйце, там такія баталіі на партах=)
Дарэчы, адзін дзядзька абараніў кандыдацкую па надпісох:-)
Андрэ Ўсё
..вельмі папахвае артыкул саўковасцю..
“упэўнены што на працягу кароткага тэрміна у айчыннай сістэме адукацыі адбудуцца лёсавызначальныя змены, савецкі анахранізм сыдзе ў нябыт, на месца камсамольскіх работнікаў прыдуць сапраўдныя прафесіяналы-настаўнікі, а беларускія дзеці будуць хадзіць у сапраўды БЕЛАРСКУЮ школу”
ну дык вось..адкуль падае на вас гэты прамень надзеі..?
паспрабуйце прааналізаваць сітуацыю як асоба дасьведчаная ў гэтай сістэме.
вучні ПТК-гісторыя дык увогуле асобная..такіх індывідаў спортам займаць трэба, кружком тэхніка…каб меней часу заставалася на дыстрыктыўную дзейнасць…якая, на маю думку, ня зможа аніяк быць выціснутая альтэрнатыўнымі заняткамі…гэта спадар Фрэйд добра расклаў па паліцах.
autar
Шаноўны, мае надзеі звязаны з рэалізацыяй беларускага нацыянальнага праекту, а ён увасабляецца нягледзячы ні на што! Пра славутыя фазы Міраслава Гроха чулі калі-небудзь? Пра спадара Фрэйда будзеце разважаць у іншых ліберальных колах, яго тэорыя-лухта. Нацыяналісты цалкам адмаўляюць жыдоўскую гіпотэзу, паводле якой усе нашы дзеі скіраваны на атрыманне сэксуальных задавальненняў. Не трэба думаць, што ў ПТК вучацца і на заводах працуюць адны дэбілы, вельмі часта звычайныя працоўныя нашмат больш прыемныя і працаздольныя чымсці асобы з універсітэцкімі адукацыямі- “дыпламаваныя бараны” , як казаў Кандрат Крапіва.
І апошняе -”дыстрыктыўную дзейнасць” гэта па вашаму што?
Андрэ Ўсё
Дык пра рэалізацыю праэкту, які ўвасабляецца, будзе слаўцо якое??
І адкуль такое ўпэўненае раўненне нацыстаў, што “адмаўляюць жыдоўскую гіпотэзу” з нацыяналістамі?
І не трэба думаць, што сьхільныя да дыструктыўнай дзейнасці маладзёны ёсьць “дэбілы”.
autar
Я ж кажу : пра фазы Міраслава Гроха пачытайце.калі нацыянальны праект пачынаецца-ён абавязкова паспяхова скончыцца.
2) У краіне ў адносінах да беларушчыны адбываюцца змены-гэтага можа не заўважаць хіба што сляпы!
3)увасабленне праекту звязана з новай генерацыяй настаўнікаў выхаваных і вывучаных ва ўмовах незалежнай Беларусі!
4) адмаўленне Фрэйда цяжка прывязаць да нацызму. Слова “жыд”- натуральны тэрмін на беларускай мове
Андрэ Ўсё
Калі ёсць мы, маладыя, актыўныя, прыгожыя, то пэўне ж гэта сьведчыць ужо пра нейкую фазу).
“адмаўленне Фрэйда цяжка прывязаць да нацызму”, але і цяжка сцвярджаць, што ўсімі нацыяналістамі не прынята тэорыя дадзенага габрэя.
P.S. У цэлым, хацелася б проста атрымліваць больш цікавую і пазнавальную інфармацыю ў артыкулах. Правесці паралелі паміж вызначанымі сп. Грохам фазамі і сітуацыяй у Беларусі было больш слушна.
З павагай
А. Усё
Leave a Reply
Беларусь, Навіны - Врн 7, 2010 21:29 - Каментароў няма
Роднай мове – падтрымку Закона
Больш пра Беларусь
- Працягваецца праца над аднаўленнем Полацкага Евангелля
- Церковный колокол времен ВКЛ нашли на Лиозненщине
- С Гомеля Беларусь начнет превращаться в отстойник вредных и устаревших производств Евросоюза
- Перамога беларусаў
- Кантрабанда наркотыкаў праз Беларусь вырасла амаль у тысячу разоў
Навіны, Правы Альянс - Врн 2, 2010 22:22 - 6 каментароў
Имитация заботы о людях.
Больш пра Правы Альянс
- Солигорск-город «бубок»?!
- Правы Альянс перадаў петыцыю
- Забарона за забаронай
- Мингорисполком - обманул
- Пікет за незалежнасьць
Навіны, Сьвет - Врн 7, 2010 21:22 - Каментароў няма
7 фактов про иммиграцию в Великобританию.
Больш пра Сьвет
- Ў ФРГ адбылася масавая аблава на неанацыстаў.
- Федеральный суд ФРГ запретил современный гитлерюгенд
- Нацыяналісты і радыкалы будуць браць уладу ў райсаветах Кіева разам
- ЭТА спыняе барацьбу
- Мінабароны Ўкраіны: «Слава Ўкраіне – героям слава!».
Гiсторыя - Врн 8, 2010 10:40 - Адзін камэнтар
Сёння Дзень беларускай вайсковай славы
Больш пра Бібліятэка
- Правая Европа: страны Старого Света устали от цыган, арабов и негров
- Шатландскія урокі.
- Андрей Санников – кандидат от власти или нас в очередной раз хотят «надуть»
- Невялічкі дадатак да й без таго добрай працы
- У пошуках «Цара Давыда»


цалкам згодны з аўтарм!