Гiсторыя, Навіны - Written by aljans on Панядзелак, верасня 14, 2009 11:28 - Адзін камэнтар

Монтэ-Касіна… Подзьвігу народа жыць у вякох

Так сталася, што гісторыя нашае Бацькаўшчыны, Беларускага Краю, выглядае хіба ня самай трагічнай сярод усіх усходнеславянскіх народаў. Якія толькі складанейшыя часы не перажывала Родная Старонка: гады ваенных ліхалецьцяў ня раз бліскучай маланкаю праносіліся па тэрыторыі Беларусі, не шкадуючы Край, наносячы матэрыяльныя ды духоўныя раны, якім зажываць наканавана было не адзін год, а часам доўгі тэрмін.
Беларусы, якія за сваю багатую на падзеі гісторыю, хіба ніводнага разу не выступалі ў гады войнаў у якасьці агрэсараў, але вымушаныя былі бараніць сваю зямлю ад чужаземных заваёўнікаў. Так было неаднойчы…
Пэўна, складана ўзгадаць больш пакутны пэрыод для гісторыі, чым Другая сьвятовая вайна – тая ахапіла амаль усе народы Зямнога шара, сталася самай буйной, крывавай і жудаснай для ўсіх, у тым ліку і для нас – беларусаў.
Пра подзьвігі нашых суайчыньнікаў, што бралі ўдзел у змаганьні з агрэсарамі на Усходнім тэатры Другой сьвятовай вайны ў складзе Чырвонае арміі, нам усім добра вядома. Але гісторыя пакідае шэраг таямніц, не дасьледаваных вучонымі. На жаль, на сёньня мы мала ведаем, якое значэньне дзеля сьвятовае гісторыі мае вайсковы ўдзел нашых продкаў на Заходніх франтох ІІ С. В.
Каб даць хоць якую ацэнку дадзенай праблеме трэба зьвярнуцца глыбей у гісторыю Беларусі. 18 сакавіка 1921 г., у выніку падпісаньня Рыскае дамовы, ў складзе тагачаснае ІІ РП апынулася 98 815 кв. км. этнічных беларускіх зямель з насельніцтвам 3,2 млн. чалавек. Натуральна, што многія беларускія мужчыны вымушаныя былі апрануць польскія вайсковыя мундыры.
Паколькі з усходу Польская дзяржава межавала з небясьпечным суседам, то тэрыторыя “крэсаў усходніх” стала найбольш мілітарызаванай часткай дзяржавы. У верасьні 1939 г. на беларускіх землях знаходзіліся два штабы карпусных акруг (Гродна, Брэст), сем пяхотных дывізый (19 палкоў), чатыры брыгады кавалерыі (10 палкоў), полк авіяцыі (Ліда), некалькі палкоў пагранічных войскаў і артылерыі.
Напярэдадні нападу Германіі на Польшчу пачалася масавая мабілізацыя, у тым ліку і ў Заходняй Беларусі. У выніку імклівага наступленьня немцаў шэраг часцей, якія былі сфармаваны на беларускіх землях, не ўдалося перакінуць на польска-нямецкі фронт. А пасля паходу Чырвонае арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну асноўная частка мабілізаваных нашых землякоў апынулася ў савецкім палоне.
У выніку паходу Чырвонай арміі сярод 452 336 польскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў савецкія лягеры ваеннапалонных, беларусаў было больш за 50 тыс. Трэба мець на ўвазе, што многія з нашых землякоў назваліся палякамі ў выніку жорсткай палітыкі паланізацыі, зьяўляючыся насамрэч па этнічнай прыкмеце беларусамі.
Далейшая гісторыя вайсковага гонару беларусаў на Заходніх франтох зьвязана з добра вядомай у Польшчы, але, на жаль, мала асьвечанай на Беларусі арміяй Андэрса (2-і Польскі корпус). Хаця сьвятовай гісторыі корпус вядомы як Польскі, трэба ведаць, што той ня быў аднародным па сваім складзе – даволі значну долю ў ім займалі нашыя суайчыньнікі.
Доўгі час армія Андэрса праходзіла пэрыод фармаваньня. Прычынай таму сталі супярэчнасьці з савецкімі ўладамі (2-і корпус фармаваўся менавіта на тэрыторыі СССР). Доўгі час злучэньні Андэрса дысляцыяваліся ў Азыі. Там была напачатку ўтворана Польская армія на Сярэднім Усходзе (ПАСУ) – папярэднік 2-га корпусу. Але найбольшую цікавасьць уяўляе этнічная самаіндэфікацыя байцоў вайсковага фармаваньня. Беларусаў сярод асабовага складу было: у 5 крэсавай дывізыі пяхоты – 45 %, у 3 дывізыі стральцоў карпацкіх – 25 %, у 2-й танкавай брыгадзе – каля 15 %, батальёне камандас – 10 %. Прыблізная лічба беларусаў у складзе злучэньня складае каля 12 тыс. чалавек. Большасьць нашых землякоў былі шэраговымі ці падафіцэрамі, але сустракаліся і беларусы сярод афіцэрскага складу. Пазьней ПАСУ была перайменавана ў 2-і Польскі корпус.
Толькі 15 сьнежня 1943 г. 2-і корпус Андэрса быў накіраваны на Апенінскую паўвыспу, дзе якраз разгаралася Італійская кампанія хаўрусьнікаў. Корпус прымаў удзел ва ўсіх буйных апэрацыях у Італі – ад баёў на поўдні да ўзяцьця апошняга ўмацаванага пункта 10-й нямецкай арміі на поўначы краіны – горада Балоньні.
Асабліва важным зьўляецца ўнёсак нашых суайчыньнікаў ў бітве за Монтэ-Касіна, які стаў узорам баявога подзьвіга і самаадданасьці беларускіх жаўнераў.
Становішча выглядала наступным чынам. Яшчэ да пачатку лістапада 1943 г. італійскі фронт стабілізаваўся па нямецкае абарончае лініі “Густаў”. Узвышша Касіна зьяўлялася адным з ключавых пунктаў нямецкае абароны і перакрывала аўтамагістраль № 6, якая вяла да сталіцы краіны. Войскі хаўрусьнікаў тры разы рабілі няўдалыя спробы заняць узвышша, на вяршыні якога размяшчаўся манастыр св. Бенядзікта. Першы штурм адбыўся 2 студзеня 1944 г. сіламі 5-й арміі ЗША, якой удалося заняць мястэчка каля падножжа гары. У лютым англійскія часці 8-й брытанскае арміі атакавалі вышыню, але на гэтым і спыніліся. 17 лютага ў атаку пайшлі індыйскія атрады брытанскай арміі, але амаль што цалкам былі зьнішчаны. Апошняя спроба штурму ўзвышша адбылася 15 сакавіка, калі навазэлянская дывізыя, згубіўшы 55 афіцэраў і 665 салдат, вымушана была адступіць. Тады штурмаваць Монтэ-Касіна было загадана 2-му польскаму. Адна з самых элітных часцей вермахта, 1-я парашутная дывізія, атрымала загад стаяць насьмерць. Нямецкія дысантнікі, замацаваўшыся на ўзвышшы, мелі значную тактычную перавагу над войскамі хаўрусьнікаў. Штурм Монтэ-Касіна праводзіўся ў два этапы на працягу з 11 па 19 траўня 1944 г. Агульныя страты асабовага складу корпуса Андэрса склалі 924 забітых, 2 930 параненых. Адразу пасля бітвы каля падножжа Монтэ-Касіна былі закладзены могілкі, дзе пахаваны 264 беларуса.
Гэткім чынам, нашыя продкі зьдзейсьніўшы надзвычай мужны подзьвіг, адкрылі дарогу на Рым – сталіцу “Мусалінаўскае Італіі”, а разам з тым і шлях да канчатковае перамогі хаўрусьнікаў у ІІ С, В.
Варта сказаць, што Італійская – то не апошня кампанія, у якой бралі ўдзел беларусы. Шэраг нашых суайчыньнікаў вызвалялі Францыю ў ходзе апэрацыі “Овэрлорд” – пры высадцы ў Нармандыю летам 1944 г.
Беларусы-жаўнеры, што здабывалі нацыям свабоду на Заходніх франтох, здолелі прадэманстраваць высокі гераізм, мужнасьць і адданасьць служэнню агульначалавечым ідэалам. Подзьвіг беларусаў назаўжды войдзе у сьвятовую скарбонку вайсковае славы.

Ода героям

Шэры змрок, грукат страшэнны,
Паўсюдна крыкі, неспакой,
Гінуць людзі штоймгненна:
Монтэ-Касіна… Люты бой…

Амшалы, стары ўзгорак
Сваёй пужае вышынёй.
Таямнічы наўкол золак,
Замля пакутуе вайной.

Задачу надта цяжка зьдзейсьніць:
Выбіць ворага з гары.
Свабоду італійцам вернуць,
Людскую вольнасьць назаўжды.

Ужо мінула дужа часу,
А посьпеху ўсё не відаць.
Вера ў перамогу гасьне,
Чужая радуецца раць.

Новы загад адданы:
Узвышша будзе здабываць
Другі корпус Польскі слаўны,
Каторы ўмее ваяваць.

І йрвуцца ўсё надалей,
Асілкі – мужныя салдаты,
Імкліва-непарушнай хваляй,
Ворагу наносяць страты.

Апасьля бойкі шалёнай
На ўзгорку Андэрса байцы,
Не заняць ворагу болей,
Монтэ-Касіна ў жыцьці.

Салдат варожае аблавы,
Будзе Другі корпус вынішчаць,
Не загасьне вагмень славы,
Яму ў вякох заўжды пылаць.

Пан Капялюш



Адзін камэнтар

You can follow any responses to this entry through the RSS 2.0 feed. You can skip to the end and leave a response. Pinging is currently not allowed.

Юры Козак
Кст 16, 2009 8:30

Вельмі шкада, паважаная рэдакцыя.
Так, мадэратар мае магчымасць, рэдактаваць каменты. Але гэта не знімае з рэдакцыі абавязак больш меньш знаць сапраудныя факты гісторыі (аутару: к матэр’ялу трэба падходзіць больш уважліва, а не капіраваць тое што першым пад руку пападзецца). І наогул спачатку думаць, навошта удзельнічаць у чужых не вельмі прыстойных іграх з гісторыяй, тым больш у ролі дурачкоу.

Leave a Reply

Comment

Беларусь, Навіны - Врн 7, 2010 21:29 - Каментароў няма

Роднай мове – падтрымку Закона

Больш пра Беларусь


Навіны, Правы Альянс - Врн 2, 2010 22:22 - 6 каментароў

Имитация заботы о людях.

Больш пра Правы Альянс


Навіны, Сьвет - Врн 7, 2010 21:22 - Каментароў няма

7 фактов про иммиграцию в Великобританию.

Больш пра Сьвет


Гiсторыя - Врн 8, 2010 10:40 - Адзін камэнтар

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы

Больш пра Бібліятэка